✍️ Кіраўнік Беларускага Чырвонага крыжа сёння быў у Гомлі побач з эвакуяванымі з Алешак жыхарамі. Тры гады таму ён ездзіў у акупаваны Марыупаль Журналісты выдання @flagshtok звярнулі ўвагу на тое, што Дзмітрый Шаўцоў пастараўся быць максімальна непрыкметным – ён апрануў шэрае паліто, чорную старамодную кепку ды цёмныя акуляры (хоць надвор'е далёка не сонечнае). Раней, у часы сваіх візітаў на акупаваны Данбас, Шаўцоў не саромеўся насіць форму колеру хакі з Z-нашыўкамі.