🇩🇪 Пакаленне Z у Нямеччыне патрабуе таннейшага жыцця і не хоча ў войска У дзясятках гарадоў Нямеччыны прайшлі масавыя пратэсты моладзі пад лозунгам «Gen Z regelt» («Пакаленне Z бярэ справу ў свае рукі»). Маладыя немцы патрабуюць больш грошай на адукацыю і медыцыну, зніжэння кошту жыцця, узмацнення кліматычнай палітыкі, а таксама выступаюць супраць вяртання абавязковай вайсковай службы. У большасці гарадоў акцыі прайшлі мірна, але ў Гамбургу і Кёльне адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Паведамляецца як мінімум пра трох затрыманых і аднаго пацярпелага паліцыянта. Пратэсты працягваюць хвалю сацыяльнага незадавальнення, якая апошнімі тыднямі ахапіла шэраг еўрапейскіх краін – ад Францыі і Італіі да Іспаніі і Партугаліі.