☝️Раніцаю ў Барысаве выратавалі жанчыну, што скокнула з пешаходнага мосту ў Бярэзіну Ёй дапамог мужчына, што стаў выпадковым сведкам здарэння, а таксама ратаўнікі, якія неўзабаве прыехалі на месца. Матывы ўчынку 38-гадовай кабеты не раскрываюцца. Магчыма, гэта была спроба самагубства.