Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 36.9/day last 9 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

🇱🇹 Літоўскія службы перахапілі метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Затрыманыя два мясцовыя жыхары Паведамляецца, што памежнікі заўважылі метэазонд яшчэ ў паветры, пасля чаго працягнулі назіранне і аператыўна выехалі ў кропку, дзе аб'ект мог прызямліцца. Гэты пункт выявіўся каля вёскі Лаўкінікай Салечніцкага павету. Там службоўцы акурат натрапілі на двух мужчынаў, якія прыехалі «лавіць» незаконны тавар і перагружалі яго ў аўтамабіль VW Passat. Затрыманым – 37 і 20 гадоў, яны пражываюць у ваколіцах Вільні. Пры сабе мужчыны мелі прыбор начнога бачання і некалькі нажоў. Што тычыцца метэазонду, то ён нёс на сабе 3 тысячы пачкаў цыгарэт гарадзенскай фабрыкі «Нёман». Агульны кошт кантрабанднага грузу ацэньваецца прыкладна ў €16 500.

Views over time

05001K1.5K30 Oct 15:2511 Nov 21:461.6K30 Oct 15:25: 0 views11 Nov 21:46: 1,560 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Oct 2026, 15:250
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.