☝️Украінская дэлегацыя прыехала ў акупаваныя Алешкі, амбудсмэн Лубінец сустрэўся з жыхарамі Гэта адбываецца ў межах дамоўленасцей, дасягнутых раней паміж украінскім і расейскім бакамі. Жыхароў гэтага населенага пункту, якія пажадалі выехаць на падкантрольную Украіне тэрыторыю, будуць эвакуяваць праз Беларусь. Такіх асобаў ужо больш за 500. Некаторыя людзі, аднак, не хочуць пакідаць свае дамы нават у такой складанай сітуацыі, і пастанавілі застацца ў Алешках. Для іх арганізуюць дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Рэжым цішыні ў Алешках і на навакольных тэрыторыях трывае ўжо 80 гадзінаў.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
edited -
🛩 Belavia вядзе перамовы пра вяртанне рэйсаў у Злучаныя Штаты Дырэктар дэпартаменту па авіяцыі кажа, што яны ідуць «у пазітыўным ключы». ✍️ А таксама: Трамп працягвае ціск на Літву ў справе беларускага калію; п'яны слесар сеў за стырно камбайну і забіў калегу; ювелірныя вырабы можна будзе прадаваць праз інтэрнэт. 👀 Глядзіце нашае экспрэс-выданне навінаў проста цяпер
-
💪 Беларусы за лічаныя дні сабралі грошы на лекаванне экс-палітвязню Канстанціну Залатых У былога дырэктара газеты «Беларусы і рынак», які правёў у зняволенні больш за 3,5 гады, дыягнаставалі рак ныркі. Цяпер яму неабходна прайсці лекаванне ў спецыялізаванай клініцы ва Ўроцлаве, таксама патрабуюцца сродкі для арэнды жытла і закрыцця побытавых патрэбаў для сям'і Канстанціна тэрмінам на тры месяцы. Дзякуючы салідарнасці неабходную суму «закрылі» за некалькі дзён. На рахунку ўжо амаль € 7000, і збор усё яшчэ працягваецца.
-
👀 Вучаніца жлобінскай школы скончыла жыццё самагубствам? Telegram-канал «Свободный Жлобин» напісаў пра здарэнне, якое адбылося ўчора ў школе №10. Папярэдне, дзяўчына-падлетак, што вучылася ў 8-м класе, задушылася павадком для выгулу сабакі. Яна пакінула перадсмяротны тэкст, у якім абвінаваціла ў сваёй смерці настаўнікаў і бацькоў. Згодна з інфармацыяй каналу, у школе ўчора цэлы дзень працавалі следчыя, якія апытвалі настаўнікаў ды іншых вучняў. Таксама размовы праводзіліся з бацькамі загінулай. Ніякай афіцыйнай інфармацыі ад дзяржаўных органаў РБ або лукашэнкаўскіх медыяў пра гэты інцыдэнт няма. Выданне @flagshtok звяртае ўвагу аднак, што апошні пост у сацсетках 10-й жлобінскай школы прысвечаны гарачым лініям псіхілагічнай дапамогі.
-
⚓️ Рабочы з Магілёва знайшоў сабе «падпрацоўку», за якую атрымаў крымінальную справу 35-гадовы мужчына ажыццяўляў працы па дэмантажы непадалёк ад рачнога порту. Ён заўважыў чатыры незачыненыя цеплаходы, і вырушыў іх «даследаваць». У машынных аддзелах гэтых суднаў быў выяўлены сілавы кабель, у складзе якога прысутнічаюць каляровыя металы (звычайна гэта медзь ды алюміній). «Кемлівы» рабочы пабачыў у гэтым добры шанец зарабіць – ён зрэзаў кабелі ды здаў іх у пункт прыёму металаў. Аднак крадзеж не застаўся незаўважаным: прадстаўнікі адной з юрыдычных фірмаў звярнуліся ў міліцыю. Цяпер на небараку заведзеная «крыміналка». Шкоду, якую ён нанёс, ацэньваюць у 2 тысячы рублёў.
-
💬 «Мы ўбачылі, што выкарыстоўваць свой прафесійны капітал – не тое самае, што працаваць увогуле ці нават па спецыяльнасці» Эксперты платформы «Кантрапункт» зладзілі даследаванне, прысвечанае вымушаным беларускім эмігрантам ва ўзросце 45 і больш гадоў. Уласна заснавальніца згаданай аналітычнай платформы Ірына Сідорская і сама належыць да гэтай узроставай групы. Яна падкрэслівае, што перажыла і перажывае шмат што з таго, пра што распавядалі апытаныя беларусы. ✅ Чытайце наш вялікі матэрыял па тэме 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі
-
edited
«Новая газета» спыняе сваю працу Выданне працавала 33 гады і ўнесла вялікі ўклад у развіццё незалежнай журналістыкі ў Расеі. За час існавання «Новай газеты» загінулі шэсць яе журналістаў, сярод якіх – Ганна Паліткоўская. Заснавальнік выдання Дзмітрый Муратаў у 2021 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Газета аб'ектыўна і незалежна асвятляла падзеі ў Расеі і свеце. Яна перастала выходзіць у друкаванай версіі ў 2022-м пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Тады расейскі суд пазбавіў яе ліцэнзіі СМІ. У верасні 2026-га «Новую газету» прызналі «замежным агентам». Цяпер выданне цалкам высяляюць з офісу ў Маскве. «Газеты больш няма. Расейскія ўлады і расейскія спецслужбы прымусілі рэдакцыю спыніць працу», – гаворыцца ў заяве выдання. Фота: вокладка газеты ад 25.02.2022.
-
Хакеры ўзламалі найбуйнейшую крыптабіржу Binance Страты могуць перавысіць $6 млрд. Паведамляецца, што невядомыя скампраметавалі ноўтбук аднаго з інжынераў DevOps. Дзякуючы гэтаму хакеры змаглі атрымаць доступ да сэрвіснага кантэйнера і ініцыяваць вывад грошай. Binance пацвердзіла ўзлом і паабяцала апублікаваць справаздачу пасля расследавання. У кампаніі заявілі, што сродкі карыстальнікаў знаходзяцца ў бяспецы. Крыптабіржа таксама запэўніла, што кампенсуе ўсе страты за кошт фонду бяспекі актываў карыстальнікаў.
-



+1
Беларусы за мяжой ушанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Каля 200 чалавек сабраліся ў Вільні на імпрэзе «Ноч [не]расстраляных паэтаў». Сярод іх былі былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч і Андрэй Аляксандраў. Ушанаваць памяць прыйшоў і літоўскі палітык Эмануэліс Зінгерыс. Напрыканцы імпрэзы выступілі дзіцячы тэатр «Варта» і фальклорны калектыў «Пацеркі». Нагадваем, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Тыя падзеі адзначаюцца беларусамі як «Ноч расстраляных паэтаў».
-
Украінскія дроны атакавалі нафтазавод у Самарскай вобласці Пад удар трапіў Новакуйбышаўскі НПЗ, які ўваходзіць у структуру «Раснафты». Прадпрыемства вырабляе, у тым ліку, авіяцыйнае паліва, якое выкарыстоўваюць Паветрана-касмічныя сілы РФ. У выніку атакі на тэрыторыі заводу ўзнік пажар. Інфармацыі пра пацярпелых няма. Раней гэты НПЗ ужо як трапляў пад удары дронаў.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 ШІ давядзе да новага сусветнага крызісу? Эканаміст патлумачыў, чаго чакаць беларусам і як можа змяніцца свет дзякуючы штучнаму інтэлекту. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Лукашэнка больш зразумелы Трампу, чым еўрапейцы» Мы спыталі прафесара Універсітэту Тэнэсі, чаму прэзідэнту ЗША камфортней мець справу з беларускім дыктатарам. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Ці пачне Еўропа цынічны дыялог з Лукашэнкам? Віталь Цыганкоў паразважаў пра ліст палітвязняў, ціск на рэжым і перамовы з ЕЗ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць
-



+6
🙏 У «чорную ноч беларускай культуры» — вершы рэпрэсаваных паэтаў Дык шумі, як шумеў, велікан-ясакар, Шапаці, спелы колас, у полі... А я песню сваю буду пець — я бунтар! Буду клікаць народ свой да Волі. У «Новым Часе» пра лёсы расстраляных паэтаў тут. 👈
-


✌️Сёння беларусы шануюць памяць растраляных паэтаў «Ноч расстраляных паэтаў» у Вільні. «Мы разам і мы памятаем. І гэта, бадай, лепшы адказ тым, хто хацеў, каб мы маўчалі». Так заявіў адзін з удзельнікаў, журналіст і нядаўні палітвязень Андрэй Аляксандраў. 👈
-
☝️ Пераехала камбайнам І гэта не песня і не жарт: у Свіслацкім раёне п'яны слесар пераехаў на камбайне двух работнікаў. Адзін з вяскоўцаў адразу ж памёр. Трагедыя адбылася сёння ў вёсцы Вялікае Сяло. Там на ферме, паводле папярэдніх звестак, 58-гадовы слесар майстэрні напіўся, сеў за руль камбайна і наехаў на двух механізатараў. 64-гадовы мужчына выжыў, яго павезлі на хуткай, а другі, 42 гады, адразу ж памёр. Распачатая крымінальная справа, слесару пагражае да 7 гадоў. ☝️
-
☝️Ноч, якая скрала будучыню Растрэльная ноч 1937 года ў Менску — адзін з самых страшных эпізодаў сталінскага тэрору і разбуральных для беларускай нацыі. Сталіністы знішчыў цэлую плеяду прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі і пазбавілі беларускую літаратуру будучыні, якая магла б быць зусім іншай. Але забойствам трагедыя не скончылася. Рэпрэсаваных літаратараў на доўгі час выкінулі з нацыянальнай памяці. Іх творы знікалі з бібліятэк і навучальных праграм, імёны выкрэсліваліся з гісторыі літаратуры, а само існаванне літаратурных аб’яднанняў 1920-х гадоў замоўчвалася або падавалася праз скажоную ідэалагічную прызму. Знішчалі не толькі людзей — знішчалі сведчанні таго, якой магла быць беларуская культура, калі б ёй дазволілі развівацца натуральным шляхам. Трагічная гісторыя той начы ад "Будзьма беларусамі". 👈
-
💥 #галоўнае за 29 кастрычніка ✔️ Соф’я Сапега распавяла пра прымусовую пасадку самалёта Ryanair і ціск сілавікоў пасля затрымання. Эдуард Пальчыс таксама заявіў, што Раман Пратасевіч быў галоўным сведкам у ягонай крымінальнай справе ✔️ У Нямеччыне затрымалі двух беларусаў, якіх падазраюць у падрыхтоўцы дыверсіяў на чыгунцы і лініях электраперадачы ✔️ Расея ўдарыла па вакзале ў Дняпры. Загінулі прынамсі 14 чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні ✔️ Прадстаўнікі Украіны і Расеі сустрэліся ў Гомлі перад пачаткам гуманітарнай аперацыі ў акупаваных Алешках ✔️ На расейскім ваенным аэрадроме «Марынаўка» імаверна знішчаныя два Су-34 ✔️ Жыхары Магілёва паведамілі пра магчымы выбух беспілотніка ✔️ «Бюро»: Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ ✔️ Латушка дамагаецца суда ў Польшчы над арганізатарамі злачынстваў супраць беларусаў паводле прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі ✔️ Федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі на €30 тысяч за банер супраць Лукашэнкі ✔️ Беларусы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Ночы расстраляных паэтаў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі 108 беларускіх дзеячаў #рэпрэсіі: ▫️ «Вясна» прызнала палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек ▫️ Былога палітвязня і музыку Аляксея Санчука выклікалі ў СК у якасці падазраванага
-
☝️Да ночы растраляных паэтаў: як пераследавалі абаронцаў Курапатаў Лукашэнкаўская сістэма дзясяткамі гадоў ужывае адміністрацыйны і крымінальны ціск супраць тых, хто спрабуе захаваць праўду пра сталінскі тэрор. Грамадскія актывісты, вартаўнікі мемарыялу і звычайныя неабыякавыя людзі праходзяць праз зачысткі, жорсткі пераслед, арышты і зняволенне. «Улады па-ранейшаму стараюцца не заўважаць месцы масавых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Гэтая лінія праводзіцца імі дзясяткамі гадоў, у прыватнасці Аляксандрам Лукашэнкам». Так сказаў Нобелеўскі Лаўрэат і нядаўні палітвязень Алесь Бяляцкі падчас адкрыцця рэстарацыі "Поедем поедим" у ахоўнай зоне Курапатаў. З нагоды Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій і Ночы расстраляных паэтаў 29-30 кастрычніка "Вясна" публікуе гісторыю пераследу тых, хто бараніў Курапаты ад знішчэння. ☝️
-
✌️Збор журналісту Канстанціну Залатых завяршылі за суткі У экс-дырэктара газеты «Белорусы и рынок» і нядаўняга палітзняволенага выявілі цяжкое захворванне — рак ныркі. Фонд BYSOL абвесціў збор на 4,5 тысяч еўра, каб забяспечыць магчымасць паездкі на лячэнне ў спецыялізаваную клініку ва Уроцлаве, а таксама арэнду жылля і побытавыя патрэбы сям’і на тры месяцы. Зараз на рахунку ўжо больш за 6 тысячаў еўра — беларус беларусу беларус. ❤️
-
📡 Украіна назвала тры беларускія кампаніі, што дапамагаюць Расеі стварыць замену Starlink Гэта Завод дакладнай электрамеханікі і яго філіял «Белінтэрсат» у Станькаве пад Менскам, а таксама ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы» ў Менску. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
У Берасці ў на вуліцы Савецкай заўважылі зусім «несавецкага» чалавека😁 Смела?
- Older posts