Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 36.9/day last 8 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

🏦 Польскі банк Millennium, які ў снежні збіраўся заблакаваць рахункі тысячам беларусаў, змякчыў сваю пазіцыю 13 кастрычніка грамадзяне Беларусі, што маюць рахункі ў згаданым банку, атрымалі SMS з просьбаю прынесці ў які-кольвек аддзел два дзейсных дакументы – пашпарт і карту побыту. У адваротным выпадку ім гразіліся заблакаваць доступ да грошай. Многія беларусы, што жывуць у Польшчы, не маюць фізічнай магчымасці выканаць такую ўмову: тэрмін дзеяння пашпартоў некаторых людзей скончыўся, а вярнуцца на радзіму для замены дакументу яны не могуць. Польская дзяржава выдае такім асобам «Падарожны дакумент замежніка», які, аднак, банк Millennium адмаўляўся прызнаваць. Тым часам значная частка тых беларусаў, якія дагэтуль маюць дзейсныя пашпарты РБ, не маглі надаць банку другі з запатрабаваных ім дакументаў – дзейсную карту побыту. Гэта вынікае з таго, што разгляды заявак на ВНЖ у Польшчы для нашых землякоў цяпер могуць цягнуцца больш за год. Беларусы стварылі ў Telegram адмысловы чат для абмеркавання праблемы, дзе раіліся наконт таго, як правільна пісаць скаргі ў банк ды паведамляць пра сітуацыю польскім юрыстам, што займаюцца фінансавымі справамі. У выніку праз тры тыдні гэтыя высілкі далі плён – Millennium апублікаваў у сваіх сацсетках такое паведамленне: «Мы разумеем сітуацыю кліентаў, якія па не залежных ад іх прычынах не могуць атрымаць новы пашпарт у сваёй краіне паходжання. У сувязі з гэтым мы сканчваем унясенне змяненняў у нашы працэдуры і сістэмы, што дазволіць нам не пазней за снежань 2026 года прымаць польскі "праязны дакумент замежніка" ў якасці сапраўднага дакумента, які сведчыць асобу. Акрамя таго, мы падоўжылі тэрмін абнаўлення дакументаў да 30 студзеня 2027 года, каб у кліентаў было дастаткова часу для выканання неабходных фармальнасцей. Мы разглядаем кожны выпадак індывідуальна, улічваючы канкрэтныя абставіны кліента і адпаведныя нарматыўныя патрабаванні»

Views over time

05001K1.5K2K30 Oct 12:1511 Nov 21:461.6K30 Oct 12:15: 0 views11 Nov 21:46: 1,630 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Oct 2026, 12:150
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.