😨 Жанчына з 2 праміле ў крыві пашкодзіла тры прыпаркаваныя аўтамабілі і перакулілася сама ДТЗ адбылося сёння раніцай ў сталічным раёне Сухарава, на вуліцы Акадэміка Фёдарава. 50-гадовая кіроўца «Belgee» за лічаныя секунды стварыла сабе безліч праблемаў. Яшчэ маштабнейшымі яны сталі ад таго факту, што алкатэстар паказаў наяўнасць у ейнай крыві 2-х праміле алкаголю. Гэта адпавядае выпітай бутэльцы віна або палове бутэлькі гарэлкі.