Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
edited -
📌 Неўзабаве могуць адбыцца перамовы між дэлегацыямі Украіны, Расеі і ЗША наконт заканчэння вайны. А пакуль Трамп прыгразіў Украіне і Расеі 200% мытамі, калі тыя не падпішуць мірнага пагаднення 📌 На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік. Што вядома? 📌 Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае? ⏯️ Глядзіце ў вечаровым выпуску навінаў на Белсаце!
-

💬 «Здаецца, што часам ты на 80% беларуская і на 20% – французская. Але гэтыя суадносіны змяняюцца» Пісьменніца Алёна Глухава прэзентавала ў Варшаве пераклад на беларускую мову сваёй трэцяй кнігі «Nos corps lumineux» – «Нашы зіхоткія целы». У арыгінале яна пісалася па-французску. Журналіст «Белсату» пабываў на прэзентацыі ў кнігарні «Букіністка». ✅ Чытайце ягоны рэпартаж 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-

☝️БПЛА нанеслі ўдары па вытворчых устаноўках заводу «Омскі каўчук» Папярэдне, пацярпелі ўстаноўкі Д-3 і Д-5. Першая з іх звязаная з вытворчасцю высокаактанавага дадатку да аўтамабільнага бензіну. Акрамя таго, ёсць звесткі пра прылёты па омскім складзе маркетплэйсу Ozon. ✍️ Адлегласць ад Омску да расейска-ўкраінскай мяжы складае прыкладна 3 тысячы кіламетраў.
-
edited 🔺«Гэта былі 8 гадзінаў слабасці. Калі б яны [сілавікі] да мяне прыйшлі тады, ёсць адчуванне, што я б шмат чаго падпісаў» Былы палітвязень і актывіст Павел Вінаградаў адкрыта расказаў пра самы страшны дзень свайго жыцця. Цягам гэтых 8 гадзінаў за кратамі паніка была такой моцнай, што ён сам спалохаўся ўласнага стану. Што адбылося з Паўлам у ваўкавыскай калоніі, глядзіце ў нашым відэа. 🎥 А паглядзець інтэрв'ю цалкам можна ў нашай праграме «Калыханка для дарослых»
-
☝️Каля Бярозаўкі на Лідчыне давялося спыняць п'янага бяспраўніка са стралянінаю Кіроўца Hyundai праігнараваў сігналы інспектараў і не стаў тармазіць па іхным патрабаванні. Распачалася пагоня, фіналам якою сталі стрэлы па колах. Толькі пасля гэтага 48-гадовы мужчына перастаў «гуляцца ў GTA». Высветлілася, што пасведчання кіроўцы ён не меў праз стан здароўя, а канкрэтна ў момант затрымання ў ягонай крыві быў 1 праміле алкаголю (адпавядае прыкладна 200 грамам гарэлкі або адной бутэльцы віна). За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане мужчыну збіраюцца аштрафаваць на 200 базавых велічыняў (9 тысяч рублёў). Агулам жа на яго склалі 6 адміністратыўных пратаколаў.
-
🧊Канадка скокнула ў Атлантычны акіян з айсбергу. Да яе ў свеце такога не рабіў ніхто з жанчын Молі Карлсан выканала скачок з ледзяной скалы вышынёю прыкладна 15 метраў. Гэта адбылося непадалёк ад узбярэжжа выспы Ньюфаўндлэнд. «Ідэя зрабіць гэта прыйшла мне ў галаву таму, што я змагаюся з псіхалагічнымі праблемамі. Айсберг – нешта вельмі падобнае на псіхічны разлад, іншыя людзі бачаць толькі 10% таго, што ён сапраўды з сябе ўяўляе», – прызналася рэкардсменка.
-
🍢 На раённых «Дажынках» пад Віцебскам пасмажылі шашлык проста на камбайне Гэта адбылося ў аграгарадку Бабінічы, дзе сёння ладзяць свята хлебаробаў Віцебскага раёну. ✍️ Цікава, што два гады таму гэтак жа сама смажылі мяса на гарадзенскіх абласных «Дажынках» у Мастах.
-
▪️У 40 гадоў не стала беларускага актывіста, што прымаў удзел у моладзевых рухах 2000-х Кастусь «Кузя» Іваноў не дажыў усяго тыдзень да свайго 41-га дня народзінаў. У нулявыя ён браў удзел у акцыях арганізацыяў «Зубр» і «Еўрапейская Беларусь». Тры гады таму ў Кастуся выявілі злаякаснае новаўтварэнне на назе. Хвароба пазбавіла яго магчымасці нармальна хадзіць. Апошні час мужчына знаходзіўся ў хоспісе.
-
edited
🕷 Павук пацікавіўся, чаму ў айчынных раёнках так мала «гістарычнай праўды» Напрыклад, ніхто не піша, што Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў Беларусі пад бела-чырвона-белым сцягам. Хоць гэты факт добра зафіксаваны фота- і відэахронікаю. 👀 Глядзіце (і слухайце) новае выданне «Шухер шоу» на канале «БЕЛСАТ LIFE»
-

🫠 Усё нармальна, гэта каб добра праветрыць салон На паркоўцы ў магілёўскім раёне «Восьмы» (вядомы таксама як Саломінка) хтосьці пакінуў «Ладу», у якой адсутнічаюць дзверы з боку кіроўцы 💁🏻♂️
-
❗️Трайное забойства ў Столінскім раёне – затрыманы 33-гадовы мужчына Здарэнне адбылося сёння раніцай у Альгомелі. Вясковец, які раней ужо быў асуджаны за забойства, распіваў алкаголь разам з двума іншымі жыхарамі той жа вёскі (братамі ва ўзросце 37 і 40 гадоў). У хаце таксама прысутнічала іхная 64-гадовая маці. У часе застолля ўзнік канфлікт, які скончыўся для гаспадароў трагічна – агрэсар схапіў нож і пачаў наносіць ім удары. Калі ўсе былі мёртвымі, забойца сымітаваў у хаце беспарадак і збег да знаёмай, дзе спрабаваў схавацца. Калі суд давядзе віну затрыманага, яму пагражае пакаранне ажно да расстрэлу.
-
🤔 Пажар у «Арліным гняздзе» Гітлера: паліцыя падазрае падпал У Баварскіх альпах моцна пацярпеў ад агню «Кельштайнхаус» (таксама вядомы як «Арлінае гняздо») – рэзідэнцыя, пабудаваная для фюрэра Трэцяга Райху напрыканцы 1930-х гадоў. Хоць вельмі часта Гітлер ёю не карыстаўся, толькі зрэдка прымаючы там замежных дыпламатаў або іншых высокапасадовых гасцей. Маштабны пажар распачаўся ў гістарычным будынку ўчора каля 22-й гадзіны. Пажарныя скончылі змагацца з агнём толькі каля апоўначы. Паводле нямецкіх медыяў, адзін чалавек быў затрыманы па падазрэнні ў падпале, аднак пакуль гэтая версія загарання не пацверджаная. ✍️ «Кельштайнхаус» амаль не пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і да апошняга часу выкарыстоўваўся як рэстаран ды турыстычны аб'ект, які нагадваў пра злачынствы нацысцкага рэжыму.
-
📖 Унікальныя беларускія кнігі ўзростам больш як 100 гадоў паказалі ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту На выставе, якую зладзілі на гэтым тыдні, наведнікі маглі пабачыць выданні «Беларусаў» Яўхіма Карскага, «Беларускага зборніку» Еўдакіма Раманава, «Жалейку», «Гусляра» і «Шляхам жыцця» Янкі Купалы, «Песні-жальбы» Якуба Коласа і «Дудара беларускага» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Акрамя таго, быў прэзентаваны «Беларускі каляндар "Нашай нівы" на 1911 год» і «Мова беларуская» Язэпа Лёсіка (з тытульным аркушам, выкананым беларускай лацінкаю). Супрацоўніца бібліятэкі Наталля Брэйва падкрэсліла, што, імаверна, такой колькасці кніг, аформленых беларускай лацінкаю, раней наогул ніколі не паказвалі наведнікам якой-кольвек выставы. Наталля таксама звярнула ўвагу на тое, што напрыканцы XIX і на пачатку XX стагоддзя выдаць кнігу па-беларуску было вельмі складана, і для гэтага даводзілася шукаць нестандартныя шляхі: «Беларусы і даследчыкі беларускай тэматыкі мелі велізарныя цяжкасці з выданнем кніжак па-беларуску альбо кніжак, якія датычыліся Беларусі. Таму аўтары былі вымушаныя шукаць, дзе можна было б такую кніжку выдаць. Гэта мог быць Пецярбург, Львоў, Вільня. Вельмі рэдка сустракаецца Менск. Напрыклад, Дуніну-Марцінкевічу ўдалося выдаць кніжкі ў Менску».
-
🍽 Для беларускіх школьнікаў стварылі «рыбную» катлету, у складзе якой няма рыбы А таксама: у Беларусі праз 30 з лішкам гадоў знайшлі сляды хахулі, віцебскія сілавікі ходзяць з «візітамі» да сваякоў палітэмігрантаў, Трамп гразіцца абкласці РФ і Украіну велічэзнымі мытамі, калі яны праігнаруюць мірнае пагадненне. 👀 Сабралі найбольш заўважныя падзеі апошніх содняў у нашым экспрэс-выданні навінаў
-
edited 💬 «Я бачу: чым маладзейшыя жанчыны, тым больш адказна яны ставяцца да свайго здароўя. Таму хваробы сталі часцей знаходзіць на ранняй стадыі» Ужо больш за 30 гадоў кастрычнік па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з'яўляецца месяцам барацьбы з ракам малочнай залозы. ✍️ Размаўляем з онкахірургам-мамолагам Дзянісам Карпегіным пра тое, як змянілася дыягностыка, лекаванне і стаўленне саміх жанчын да раку малочнай залозы ў апошнія часы. ✅ Чытайце інтэрв'ю па спасылцы 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
-
edited
▪️Ва Украіне ў часе выканання баявой задачы загінуў беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў Тэлеграм-канал @BDK022 паведамляе, што гэта здарылася 19 кастрычніка. Трыгубаў (пазыўны Вітушка) быў забіты, калі прыкрываў пабрацімаў з батальёну Hatred. Віталю Трыгубаву было 34 гады. У 2022-м ён быў сярод тых беларускіх добраахвотнікаў, якія вырушылі на абарону Кіева. Развітанне з ім пройдзе ва ўкраінскай сталіцы 30-га кастрычніка, дакладны час і месца не раскрываюць у мэтах бяспекі.
-
🙏🏻 Неабходную суму для пахавання стваральніка суполкі «Беларусы ў Варшаве» сабралі за тры дні Пра смерць 50-гадовага Яна Памедора Рэуцкага (сапраўднае імя – Сяргей Пархаць) стала вядома ў аўторак. На платформе zrzutka.pl для арганізацыі развітання з ім пастанавілі сабраць 30 000 злотых (каля €6800). Станам на раніцу суботы гэтую суму ўжо нават перавысілі. Прычынаў смерці Сяргея не называюць. Вядома, што 10 кастрычніка ён раптам абвясціў пра продаж суполкі. На пытанне аб прычынах адказаў: «Абставіны майго жыцця вам невядомыя». 12 кастрычніка Пархаць пісаў, што шукае працу.
-
💃 Калі ты хочаш танчыць – то танцполам можа быць што заўгодна Дзве «шальныя» гамяльчанкі (ва ўзросце 40 і 42 гадоў) выбралі для такога «адрыву» праезную частку вуліцы. ДАІ вызначыла іх дзякуючы «маніторынгу сацыяльных сетак» і запісам з вулічных камераў. Абедзвюх аштрафавалі за стварэнне аварыйнай абстаноўкі.
-
🇺🇸 Трампу неўзабаве зноў можа пагражаць імпічмент? Засталося ўсяго 10 дзён да прамежкавых выбараў у ЗША, якія могуць істотна змяніць баланс сілаў у амерыканскіх колах улады. ☝️Расказваем у нашым эксплэйнеры, што гэта за падзея і чаму яна можа пахіснуць стабільнасць «вельмі стабільнага генія», як некалі назваў Доналд Трамп самога сябе.
- Older posts