Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 4 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

Сёння – Дзіцячае «Еўрабачанне». Зноў без Беларусі 24-ты Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» праходзіць сёння на Мальце. Фінал пачнецца а 22-й гадзіне (па беларускім часе). Беларусь не ўдзельнічае а ні ў дарослым, а ні ў дзіцячым «Еўрабачанні» з 2021-га. У чэрвені таго года Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі праз палітычную сітуацыю ў краіне і яе наступствы для свабоды СМІ. Гэта пазбавіла Беларусь магчымасці ўдзельнічаць у конкурсах пад эгідаю саюзу. Агулам жа Беларусь двойчы перамагала ў дзіцячым «Еўрабачанні» – у 2005 і 2007 гадах. ✍️ Таму беларусам, якія будуць глядзець «Еўрабачанне» з Польшчы, мы прапануем прагаласаваць за ўдзельніка ад гэтай краіны – 14-гадовага Віктара Саса, які выступіць з песняю Gravity. Так, на дзіцячым конкурсе, у адрозненні ад дарослага, можна галасаваць і за тую краіну, дзе вы знаходзіцеся ☝️ Зрабіць свой выбар трох кампазіцыяў, якія спадабаліся найбольш, можна бясплатна на сайце jesc.tv 🎤

Views over time

05001K1.5K2K24 Oct 18:0111 Nov 21:461.7K24 Oct 18:01: 0 views11 Nov 21:46: 1,700 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Oct 2026, 18:010
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.