🛩 Belavia ад сённяшняга дня пачала лётаць у Бангкок Для пасажыраў «дэбютнага» рэйсу, якія вырушылі ў сталіцу Тайланду сёння ўначы, зладзілі ўрачыстую цырымонію. Рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень (па нядзелях), кошт квітка туды-назад складзе каля 3 тысяч рублёў.