🤦🏻♂️ Нецвярозы маладзён сабраў «паравоз» на Партызанскім праспекце. У ягонай крыві выявілі ажно 2 праміле Сітуацыю для 22-гадовага кіроўцы ўскладняе яшчэ і тое, што ён быў за стырном не ўласнага легкавіка, а каршэрынгавага. Аўта цяпер забралі на штрафную пляцоўку. Акрамя Geely, якім кіраваў спраўца аварыі, у ДТЗ пацярпелі Opel і ГАЗель, што належыць «Вадаканалу Менскага раёна».