⏰ «Тое, што ў Беларусі больш не пераводзяць час, добра. Адзіная памылка – што яго зафіксавалі ў летнім фармаце» Большасць краінаў Еўропы гэтай ноччу перавяла стрэлкі гадзіннікаў на гадзіну назад. Гэта павялічыла розніцу ў часе паміж Менскам і, напрыклад, Варшаваю або Берлінам, да дзвюх гадзінаў. З Вільняю ды Рыгаю розніца цяпер складае гадзіну (улетку яе не было), а з Лонданам ды Лісабонам – наогул тры гадзіны. Чаму такая з'ява як пераход на летні/зімовы час у прынцыпе існуе дагэтуль? І чаму Беларусь абрала для сябе варыянт «замарозіцца» менавіта ў летнім? ✅ Размаўляем пра гэта з навукоўцам Сяргеем Бесарабам 🔗 Чытайце тут, калі вы ў Беларусі