✊ У Еўрапарламенце рыхтуюць канферэнцыю высокага ўзроўню, прысвечаную Беларусі Яна можа адбыцца у снежні 2026 года з удзелам прадстаўнікоў ЕС, у тым ліку кіраўніцтва Еўрапарламента, Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Пра гэта паведамляе «Парламенцкі канал», звязаны з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам.