💸 Беларусам будуць прыходзіць апавяшчэнні пра штрафы ў банкаўскія праграмы Нацыянальны цэнтр электронных паслуг Беларусі распрацоўвае сэрвіс «Е-Вестка», які плануюць інтэграваць з банкаўскімі праграмамі. Праз яго можна будзе атрымліваць паведамленні пра штрафы, маёмасныя падаткі і заканчэнне тэрміну дзеяння дакументаў. І адразу іх аплачваць.