Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting36.9/daylast 39 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
▪️Пайшоў з жыцця віцэ-прэзідэнт EPAM Алег Вільчынскі. Яму было ўсяго 47 гадоў
Пра смерць калегі напісаў заснавальнік IT-кампаніі Аркадзь Добкін. Ён пачынаў працаваць у EPAM з Вільчынскім 20 гадоў таму ў Менску. Пазней абодва пераехалі ў Злучаныя Штаты.
«Усяго тры тыдні таму ён удзельнічаў у важным унутраным інтэнсіве. Калега расказаў мне, што Алег адчуваў сябе нядобра, але быў цалкам уцягнуты ў працу і верыў, што справіцца з "усім гэтым". Ён яшчэ не скончыў свой шлях. У яго былі планы далей развівацца і зрабіць яшчэ вельмі многае.
Гэта вельмі несправядліва – сысці з жыцця ў 46 гадоў».
👀 Расследавальнікі раскапалі сляды атачэння Лукашэнкі сярод уладальнікаў беларускага Wildberries
«Бюро» высветліла, што вялікую частку дывідэндаў ад дзейнасці беларускага падраздзяленні маркетплэйсу атрымлівае Дзмітрый Курнасенка, які мае сувязі з блізкім колам дыктатара. У прыватнасці, ён мае выхады на былога асабістага кіроўцу Лукашэнкі і нават рэгулярна ездзіў з ім разам у замежжа напрыканцы 2010-х гадоў.
✅ Што яшчэ паказала расследаванне?
🔗 Націскайце сюды, калі хочаце прачытаць з Беларусі
🔹У Нарвегіі адбываюцца перамовы Зяленскага з прадстаўнікамі Трампа. А ўжо заўтра амерыканцы, магчыма, наведаюць РФ
На перамовах у Осла, акрамя прэзідэнта Украіны і Стыва Ўіткафа, прысутнічаюць таксама нарвежскі прэм'ер Ёнас Гар Стэрэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб.
Паводле выдання The New York Times, заўтра Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр (у сённяшняй сустрэчы ён бярэ ўдзел дыстанцыйна праз хваробу) накіруюцца ў Санкт-Пецярбург, дзе могуць сустрэцца ў тым ліку з Пуціным. Адной з меркаваных мэтаў сустрэчы ў Расеі можа стаць вызваленне з расейскай турмы 73-гадовага грамадзяніна ЗША Стывена Габарда, які быў узяты ў палон ва ўкраінскім Ізюме.
📹 Відэа: Zelenskiy / Official
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Як сям’я Лукашэнкі кантралюе Wildberries у Беларусі? Разбіраем расследаванне «Бюро медыя»
🔻Назвалі самы буйны хабар у Беларусі, а генпракуратура сцвярджае, што агулам карупцыі паменела
Таксама пагаворым пра забарону латвійскіх тавараў і перамовы пра спыненне вайны ва Украіне, патанненне долара, першую дыстанцыйную аперацыю з дапамогай робату.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/WSHWe9vzvYk
😨 Жывёлавод чысціў памяшканне фермы ад гною і загінуў
Трагедыя адбылася ўвечары нядзелі на малочна-таварнай ферме «Гардуны». 55-гадовы мужчына падмяняў слесара і не даў рады з механізмам ачышчальнай сістэмы. Ён паваліўся на шасцярні ды ланцугі канвеера, што прывяло да сур'ёзных траўмаў. Раненні сталі фатальнымі для жывёлавода.
Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначаная судова-медычная экспертыза.
edited
🤨 Мігранты рызыкнулі пралезці з Беларусі ў Літву праз трубу. Як поспехі?
Вадапрапускная труба дыяметрам каля трох метраў на першы погляд выглядала як зручнае месца для незаўважнага патрапляння ў Еўразвяз. Вось толькі ёсць нюанс: выхад з трубы на літоўскі бок перакрыты металічнай брамаю з кратамі.
Мігранты мелі свой план і для вырашэння гэтай праблемы, бо ўзброіліся (або хтосьці іх узброіў) нажніцамі для металу. Аднак у выніку іхная задумка правалілася – нажніцы з брамаю не справіліся. Да таго ж, на месца аператыўна прыехалі літоўскія памежнікі, якія пабачылі «гасцей» на камерах відэаназірання.
У выніку парушальнікі мяжы правялі ў трубе каля хвіліны, а потым вярнуліся на беларускі бок.
📍Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Віцебскага аблвыканкаму – старога знялі з пасады ў сувязі з хваробаю
Гаворка пра Аляксандра Рагожніка (на фота), які ачольваў паўночны рэгіён Беларусі з 15 студзеня гэтага года. Да таго ён быў амбасадарам РБ у Расеі, правёўшы ў гэтай ролі 1,5 года. Яшчэ раней Рагожнік быў міністрам прамысловасці і кіраваў шэрагам заводаў. Што за хвароба ў яго – не раскрываецца.
Новы старшыня Віцебскага аблвыканкаму, згодна з пастановаю Лукашэнкі, – Сяргей Ляўковіч (намеснік папярэдняга кіраўніка).
☝️У Беларусі будуць судзіць пяць чалавек за перакідку цыгарэтаў метэазондамі ў Польшчу ды Літву
Усе абвінавачаныя – жыхары Воранаўскага раёну. Як выявіла следства, сумарна яны зарабілі на кантрабандзе тытунёвых вырабаў гарадзенскай фабрыкі 317 тысяч рублёў.
Запускі метэазондаў з цыгарэтамі мужчыны (сярод іх быў нават адзін пенсіянер) ажыццяўлялі з тэрыторыі Воранаўскага, Камянецкага і Браслаўскага раёнаў. Сваю злачынную дзейнасць яны вялі з чэрвеня 2025-га па сакавік 2026-га.
edited
«Вы хочаце быць прыкаваным кайданкамі да трупа?»
☝🏻Былы камандуючым войскамі ЗША ў Еўропе звярнуўся да Лукашэнкі падчас інтэрв'ю нашаму журналісту.
У часе Варшаўскага форуму бяспекі Сяргей Пеляса абмеркаваў з Бэнам Годжэзам, чаму NATO слаба дае рады з гібрыднымі атакамі Расеі, ці актуальная пагроза Сувальскаму калідору, стратэгію адміністрацыі Трампа, правакацыі на беларускіх межах і як Крэмль рыхтуе Беларусь да вайны.
Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале Белсат NEWS.
Або чытайце на нашай старонцы.
Так мала трэба для прыгожага відэа 😌
У ранішнім дызелі Горадня – Менск праваднік вырашыў дапамагчы пасажырам 🕊
📱 Як насамрэч працаваў NEXTA падчас пратэстаў 2020 года?
Тады за паведамленнямі ў тэлеграм-канале сачылі сотні тысяч беларусаў. Але што адбывалася па той бок экрана і як прымаліся рашэнні ў самыя напружаныя дні?
Пра ўнутраную кухню праекту распавёў Сцяпан Пуціла ў нашай праграме «Калыханка для дарослых».
🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
☝️Топ-менеджары шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў затрыманыя за ўдзел у карупцыйных схемах
Паводле Генпракуратуры, група замежных кампаніяў, якія пастаўляюць прамысловае абсталяванне і запчасткі, цягам 10 гадоў падкупала службовых асобаў беларускіх прадпрыемстваў, каб атрымаць кантракты на пастаўкі.
✅ Што яшчэ вядома пра сітуацыю?
🔗 Націскайце сюды, каб адкрыць тэкст з Беларусі
👨🍳 Гэты беларус быў інжынерам у Крэмніевай даліне, аднак выбраў кулінарны шлях
Цяпер ягоныя ролікі збіраюць мільёны праглядаў, а месячны прыбытак з YouTube вымяраецца дзясяткамі тысяч долараў.
Расказваем пра гэтага чалавека☝️
💁🏻♂️ У Польшчы працягваюць разглядаць заяўкі на «карту побыту» па два гады. Актывісты скардзяцца на гэта нават у органы Еўразвязу, але марна
На паперы закон дае ўсяго 60 дзён на разгляд звароту аб часовым відзе на жыхарства, але ў 2023-м тэрміны часова замарозілі. Актывісты не вераць у «часовасць»: замарозку тэрмінаў працягвалі ўжо шэсць (!) разоў. Цяпер яны замарожаныя прынамсі да 4 сакавіка 2027-га.
✅ Больш пра сітуацыю чытайце тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
Кіроўца сталічнай маршруткі страціў пільнасць на секунду – і гэтага хапіла каб уляцець у аўтобус
Менская ДАІ паказала запіс з камеры відэаназірання, дзе відаць сутыкненне двух адзінак грамадскага транспарту.
Адну з пасажырак маршруткі завезлі ў больніцу для абследавання.
🏃 180 крокаў на хвіліну – сакрэт ідэальнага бегу. Што?!
Кажуць, менавіта з такой частатою трэба перабіраць нагамі, каб бегаць правільна. Але ці сапраўды існуе чароўная лічба, якая пасуе ўсім?
Разбіраемся ў міфах пра тэхніку бегу разам з удзельніцай Алімпійскіх гульняў Крысцінай Ціманоўскай.
💃🏼 Даведацца больш цікавых і важных рэчаў можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Абмяркоўваем падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра змены ў крэдытах на жыллё ды набыцці золата і срэбра, фільм «Двіж», чысткі ў Акадэміі навук, схемы ашуканцаў, пагромы ў Італіі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/ytJl_7bb3Oc
▪️Раптоўна памёр Ян Памедор Рэуцкі, вядомы многім беларусам Варшавы
Пра смерць Сяргея (так яго звалі ў рэальнасці) піша @nashaniva.
Ян Памедор Рэуцкі паходзіў з Берасця і ў свой час быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты». У Польшчы жыў з 2012-га, працаваў барыстаю ды стварыў суполку «Беларусы ў Варшаве», у якую цяпер уваходзяць амаль 30 тысяч чалавек.
Яму было 50 гадоў.
💱 Курсы валютаў 20 кастрычніка
Долар і еўра сёння страцілі прыкладна па палове капейкі, у той час як расейскі рубель ледзь заўважна падрос.
#курсывалютаў
🍷 Калі навокал хаос, але столік у кавярні ўжо забраніраваны
Пакуль непадалёк ад Трыумфальнай аркі ў Парыжы адбываліся сутыкненні і гарэлі сметніцы, гэтая пара спакойна сядзела на тэрасе з напоямі 🙈