🤨 Мігранты рызыкнулі пралезці з Беларусі ў Літву праз трубу. Як поспехі? Вадапрапускная труба дыяметрам каля трох метраў на першы погляд выглядала як зручнае месца для незаўважнага патрапляння ў Еўразвяз. Вось толькі ёсць нюанс: выхад з трубы на літоўскі бок перакрыты металічнай брамаю з кратамі. Мігранты мелі свой план і для вырашэння гэтай праблемы, бо ўзброіліся (або хтосьці іх узброіў) нажніцамі для металу. Аднак у выніку іхная задумка правалілася – нажніцы з брамаю не справіліся. Да таго ж, на месца аператыўна прыехалі літоўскія памежнікі, якія пабачылі «гасцей» на камерах відэаназірання. У выніку парушальнікі мяжы правялі ў трубе каля хвіліны, а потым вярнуліся на беларускі бок.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
11.0%1.6K avg views
Posting
37.0/day
last 11 minutes ago
Reactions per 1K views
14.6
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 20 Oct 2026, 15:16 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 1.8K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.