😨 Жывёлавод чысціў памяшканне фермы ад гною і загінуў Трагедыя адбылася ўвечары нядзелі на малочна-таварнай ферме «Гардуны». 55-гадовы мужчына падмяняў слесара і не даў рады з механізмам ачышчальнай сістэмы. Ён паваліўся на шасцярні ды ланцугі канвеера, што прывяло да сур'ёзных траўмаў. Раненні сталі фатальнымі для жывёлавода. Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначаная судова-медычная экспертыза.