☝️У Беларусі будуць судзіць пяць чалавек за перакідку цыгарэтаў метэазондамі ў Польшчу ды Літву Усе абвінавачаныя – жыхары Воранаўскага раёну. Як выявіла следства, сумарна яны зарабілі на кантрабандзе тытунёвых вырабаў гарадзенскай фабрыкі 317 тысяч рублёў. Запускі метэазондаў з цыгарэтамі мужчыны (сярод іх быў нават адзін пенсіянер) ажыццяўлялі з тэрыторыі Воранаўскага, Камянецкага і Браслаўскага раёнаў. Сваю злачынную дзейнасць яны вялі з чэрвеня 2025-га па сакавік 2026-га.