🤔 Невядомыя ціснуць на Сяргея Мельянца і хочуць «зачысціць» ягоную ініцыятыву па раздачы прадуктаў малазабяспечаным беларусам Варшавы У Беларусі Мельянец (евангельскі прапаведнік і бацька сямі дзяцей) рэгулярна наведваў «палітычныя» судовыя працэсы, каб падтрымліваць арыштаваных і пазней расказваць у Facebook, што адбывалася ў судовай зале. Так працягвалася да вясны 2024-га, пакуль яго самога не затрымалі. У зняволенні па адміністратыўных арыштах Сяргей правёў амаль месяц. Апынуўшыся на волі, пастанавіў разам з сям'ёю выехаць у Польшчу. У Варшаве мужчына заняўся дабрачыннасцю – раздаваў бясплатныя прадукты беларусам, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Для каардынацыі працы была створана адмысловая група ў Facebook. Але два месяцы таму сітуацыя змянілася. ✅ Размаўляем з Сяргеем Мельянцом пра тое, што здарылася 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі