🔍 Камітэт дзяржантролю выявіў, што дзіцячым футбольным трэнерам з Горадні налічвалі зарплату за заняткі, якіх яны не праводзілі Сумарна тры «спецыялісты» атрымалі 8,5 тысячаў рублёў, але не адпрацавалі ні капейкі з гэтай сумы – а ў табелі працоўнага часу ўносіліся ілжывыя звесткі. У той жа самай спартовай школе кантралюючы орган выявіў нястачу экіпіроўкі на суму 2,3 тысячы BYN. Але матэрыяльна адказная асоба скампенсавала гэтыя сродкі ў поўным аб'ёме. 📷 Фота ілюстрацыйнае