💍 Святлана Ціханоўская стала з’яўляцца на публіцы без заручальнага пярсцёнка Вядоўцы падкасту «Саша, что ты несешь?!» звярнулі ўвагу, што ў Празе на канферэнцыі Forum 2000 лідарка дэмсілаў была без шлюбнага сімвалу. Пазней сітуацыя паўтарылася на сустрэчы з былымі палітвязнямі ў Варшаве. Апошні раз Ціханоўская была з пярсцёнкам на руцэ на пачатку кастрычніка ў часе візіту ў Іспанію. Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна не адказала «Белсату» на просьбу аб каментары. ✍️ Нагадаем, асабістыя адносіны паміж Ціханоўскімі трапілі ў цэнтр грамадскай увагі пасля публічных рэзкіх выпадаў Сяргея на адрас жонкі. Раней блогер называў яе «выпадковай асобаю ў палітыцы» і казаў пра «перапісванне гісторыі».