🕯Сваякі беларускі, зніклай падчас страшнай паводкі ў Непале, зладзілі развітальную цырымонію. Цела дзяўчыны так і не знайшлі У часе цырымоніі былі спаленыя фатаздымкі і асабістыя рэчы Кацярыны Саковіч, а попел пазней будзе развеяны над морам. Пошукі ахвяраў катаклізму, што здарыўся на мяжы Непалу і Кітаю напрыканцы жніўня, больш не вядуцца. Улады Непалу спынілі іх 8 кастрычніка, піша @onlinerby са спасылкаю на сястру Кацярыны Дарыну.