🇱🇹 Прэм'ер-міністр Літвы: уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне для Starlink Пра гэта Міндаўгас Сінкявічус напісаў у сваім Facebook. Ён адзначыў, што спецслужбы загадзя інфармавалі гэтую кампанію пра магчымыя напады і правакацыі, таму ахова тэрыторыі была ўзмоцненая. У тым ліку дзякуючы гэтаму план дыверсантаў праваліўся. Сінкявічус дадаў, што літоўскія службы «вельмі ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаваў» і прымаюць неабходныя захады для абароны насельніцтва краіны.