▪️У Дубровенскім раёне фура збіла мужчыну, што пераходзіў трасу М1 па пешаходным пераходзе Асоба загінулага яшчэ высвятляецца. Паведамляецца, што гэта пажылы чалавек. Святлоадбівальных элементаў на ягоным адзенні не было, а ДТЗ здарылася ўжо ў цемры (каля 20:15). Смяротны наезд здзейсніў кіроўца 1975 года нараджэння.