Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 14 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🤔 У Наваполацку пабудуюць сакрэтны завод. Усё б нічога, але ў дакуменце аб інвестыцыйным праекце па будаўніцтве тры чвэрці пунктаў – «для службовага карыстання». Што за гэтым можа стаяць? 🧐 Цягнікі з Менску ў Адлер і назад будуць абмінаць участак беларуска-расейскай мяжы пад Гомлем. А што здарылася? ☝️ Тым часам постаць Тадэвуша Касцюшкі стала прадметам спрэчак палітыкаў. Святлана Ціханоўская ў сацсетцы Х напісала пост пра генерала, але не ўзгадала што ён таксама і герой Польшчы. Палякі адрэагавалі. ▶️ Гэтыя ды іншыя навіны – у нашай вечаровай Студыі Белсату.

  2. 🦌Нават алімпійцы вераць у прыкметы і носяць з сабой талісманы на ўдачу! Здавалася б, у вялікім спорце ўсё вырашаюць трэнаванні, падрыхтоўка і ўласныя сілы. Але перад адказным стартам часам хочацца паверыць і ў маленькі цуд. Які незвычайны талісман гадамі суправаджаў беларускую спартоўку Крысціну Ціманоўскую на спаборніцтвах і якая прыкмета дагэтуль прымушае яе хвалявацца? 😴 Глядзіце ў відэа ад нашай праграмы «Калыханка для дарослых»! А праграму цалкам можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

  3. «Выгнанне з раю». Ці сапраўды беларусаў за мяжою будуць пазбаўляць грамадзянства і чаго рэжым хоча дасягнуць гэтымі пагрозамі? «Пазбаўленне грамадзянства – хутчэй, сімвалічны крок, каб паказаць тым, хто застаецца жыць у Беларусі: і так будзе з кожным, хто пойдзе супраць нас, мы цябе выкінем у Польшчу, і там ты памрэш пад плотам ад жабрацтва». – тлумачыць праваабаронца Міхаіл Кірылюк. 🔗 Чаму рэжым узняў гэтую тэму і ці могуць пагрозы перайсці ў рэальную практыку – чытайце меркаванне палітолага Віталя Цыганкова па спасылцы ✅ Чытаць з Беларусі

  4. 💭 «Якія мы палітычныя? Мне было шэсць гадоў, сястры – чатыры, другой – два. Якія мы палітычныя? Мы самі ўжо пагарэлі ад гэтай палітыкі» Амаль 50 тысяч чалавек вывезлі з Беларусі ў Котлас на поўначы Расеі падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Сярод іх былі дзеці, якія перажылі высылку, голад і холад. Гісторык Ірына Раманава сабрала іх гісторыі ў кнізе «Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь–Котлас–Беларусь». 📕 Пра гэта — у нашым рэпартажы з прэзентацыі кнігі 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  5. ✍️ Вось так выглядалі дзённікі больш за 55 гадоў таму Карыстальнік Threads знайшоў у хутары сапраўдны артэфакт. Гэта школьны дзённік, які вёў вучань у 1970-ым годзе. Ці заўважылі вы штосьці незвычайнае?

  6. 😁 «Я не буду слухаць, як вы дрэнна кажаце пра нашага прэзідэнта» У новым выпуску «Шухер-шоў» член Савету Рэспублікі Людміла Сапега спрабуе выкруціцца, пасля пытання Андрэя Павука, чаму «міралюбівы» Лукашэнка сам прызнае, што Беларусь дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны👇

  7. 👨‍👨‍👧‍👦 Чыноўнік абвінаваціў у дэмаграфічным крызісе ў Беларусі алгарытмы сацсетак А змагацца з праблемай ён прапанаваў праз праваслаўе і вяртанне да традыцыяў продкаў

  8. 🇨🇭У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку. Ён стаіць на беларускім валуне 17 кастрычніка ў швейцарскім Золётурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу Касцюшку. Яго падмурак зрабілі з беларускага валуна вагой амаль тону, які спецыяльна прывезлі з Беларусі. Для рэстаўрацыі спатрэбіліся намаганні вялікай каманды, перамовы з гарадскімі ўладамі і складаная лагістыка каменя праз некалькі краінаў - піша Радыё Свабода.

  9. Зяленскі: Расея плануе размясціць балістычныя ўстаноўкі ў Беларусі Паводле прэзідэнта Украіны гэта створыць пагрозу ракетных удараў па Львове, Цярнопалі, Луцку і іншых гарадах на захадзе Украіны.

  10. edited

    🇺🇦 Зяленскі дапускае сустрэчу з Пуціным на саміце G20 у ЗША Сустрэча можа адбыцца падчас саміту G20 у Маямі ў снежні або ў адной з краінаў Блізкага Усходу ці Еўропы. Аднак пацверджанняў ад Расеі і ЗША пакуль няма. ЗША прапрацоўваюць магчымасць трохбаковых перамоваў Украіны, ЗША і Расеі, піша ТСН са спасылкай на словы Зяленскага. Раней Трамп заявіў, што «хацеў бы бачыць Пуціна» сярод удзельнікаў саміту G20 у ЗША.

  11. 📕 Вядоўца «Белсату» Кацярына Ваданосава напісала новую кнігу вершаў Папярэдні зборнік вершаў Кацярыны Ваданосавай «Міфатворчасць» выйшаў у 2015 годзе. Паэтка жартуе, што выдае кнігі прыкладна раз на дзесяць гадоў. Кнігу ўжо можна замовіць са зніжкай у «Камунікаце». Рассылку пачнуць 10 лістапада.

  12. 🪖 Расея нанесла адзін з найбуйнейшых удараў па энергетыцы Украіны. І цешыцца зняццю «пякельных санкцыяў» Сотні тысяч людзей засталіся без святла, ёсць загінулыя і параненыя. Праз гэта Зяленскі заклікаў не аслабляць санкцыі супраць Расеі, бо гэта толькі заахвочвае Пуціна працягваць вайну: «Амерыканскі санкцыйны блэкаўт, паслабленне ціску на агрэсара і грашовыя ўзнагароды для Пуціна – усё гэта толькі заахвочвае яго надалей біць, – даводзіў Зяленскі. – Трэба не здаваць пазіцыі і намагацца скончыць вайну. Скончыць, а не даць Пуціну ўсе падставы працягваць яе бясконца» 📌 Больш падрабязнасцяў — чытайце тут 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  13. 🐶 У Беларусі з'явіўся сайт для пошуку новага дому для хатняй жывёлы «Лапамір» - гэта цэлая платформа, каторая будзе карысна і тым, хто ўжо мае гадаванцаў

  14. 💊 Дыябет, хваробы шчытападобнай залозы, праблемы са зрокам. На што ўсё часцей хварэюць беларускія дзеці? У беларускіх дзяцей за пяць гадоў на 71% часцей сталі выяўляць эндакрынныя захворванні, на 38% – хваробы апорна-рухальнага апарату і на 23% – праблемы са зрокам. Пры гэтым у краіне скарачаецца колькасць дзіцячых бальнічных ложкаў і педыятраў. 🔗 «Белсат» вывучыў, як змянілася дзіцячая захворвальнасць у Беларусі – пра гэта ў матэрыяле 📌 Адкрыць спасылку, калі вы ў Беларусі

  15. edited

    ⭐️ Расейскага матэматыка абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» за «зорачкі» ў Telegram «Зорачкі» ў Telegram — гэта своеасаблівая валюта, праз якую можна фінансава падтрымліваць каналы. Паводле следства, расеец перавёў такім чынам ажно $26. За гэта яму пагражае пажыццёвае зняволенне. 📌 Як сілавікі выявілі гэта, і як абараніць сябе ад падобнай рызыкі — чытайце па спасылцы 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  16. edited

    🐦 У Беларусі заўважылі незвычайных птушак: у Менску – слонку, а ў Горадні – белую варону У Гомлі пачалі даваць ацяпленне пасля скаргаў жыхароў. Тым часам міма Гомля едуць цягнікі праз атакі на чыгункі ў Расеі. Другую АЭС у Беларусі плануюць пабудаваць, але не раней за 2045 год. Беларуска Іна Кардаш застаецца пад вартай ва Украіне па падазрэнні ў шпіянажы. А крыптабіржа BetGet спыняе працу ў Беларусі. 🤔 Пра гэтыя і іншыя навіны глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце»

  17. edited

    ❤️‍🩹 Ананім ахвяраваў больш за $1,5 млн на лячэнне 11-гадовага хлопца з Мазыра У Арцёма Корбаля мышачная дыстрафія Дзюшэна. За адзін дзень на ягоны дабрачынны рахунак паступіла сума, якой не хапала, каб сабраць $2,9 млн на прэпарат «Элевідзіс». Бацькі хлопчыка падзякавалі невядомаму дабрачынцу, але не сталі раскрываць яго асобу. Арцём зможа паехаць у Дубай, каб атрымаць неабходныя лекі.

  18. 💁🏻‍♂️ Рэферэндум «пад шумок» трагедыі ў Беслане і заблытанае пытанне ў бюлетэнях 22 гады таму Лукашэнка правёў рэферэндум, пасля якога ён атрымаў «безліміт» на прэзідэнцкія тэрміны 🔗 Згадваем, як гэты было ў нашым відэа і артыкуле па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  19. edited

    📱 Што такое Reddit – найбуйнейшая інтэрнэт-супольнасць, пра якую беларусы амаль не ведаюць? Тут можна ананімна абмяркоўваць розныя тэмы, знаходзіць аднадумцаў і атрымліваць парады. Але ўсё ж трэба асцерагацца фэйкаў. 📌 Чым гэтая пляцоўка адрозніваецца ад звыклых сацсетак і ці можа яна быць карыснай беларусам? Зрабілі для вас падрабязны разбор – па спасылцы 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  20. edited

    🔎 Лукашэнка засакрэціў шэсць пунктаў указу аб будаўніцтве ў Наваполацку цэлюлознага заводу Сакрэтнасць вакол праекту можа быць звязаная з інтарэсамі падсанкцыйнага бізнэсоўца Мікалая Вараб’я. У 2012 годзе ягонай кампаніі «Інтэрсэрвіс» перадалі комплекс былога заводу, на тэрыторыі якога плануюць новае будаўніцтва. 15 кастрычніка Лукашэнка паабяцаў Вараб’ю новыя землі і датацыі для жывёлагадоўчага комплексу. Ці звязаныя гэтыя падзеі, невядома. Адкрытымі засталіся толькі пункты пра скасаванне ранейшых указаў і неадкладнае набыццё моцы новага дакумента.

  21. Older posts