👀 Павел Севярынец расказаў (і паказаў) як пакінуў аўтограф у пратэрмінаваным беларускім пашпарце Гэта адбылося ў часе ягонай сустрэчы з беларусамі Гданьску. «На папярэднім развароце ўжо распісаўся Алесь Бяляцкі. Калі што, дакумант ужо нядзейсны – але пачуцці ўсё адно своеасаблівыя», – напісаў палітык і былы палітзняволены. ☝️Тым часам Франак Вячорка ў каментарах да пасту нагадаў, што нават пратэрмінаваны пашпарт РБ можа быць карысным: «Я бы не спяшаўся спісваць старыя пашпарты. У многіх краінах яго будуць прымаць незалежна ад пратэрмінаванасці».