Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 18 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

❗️ У некаторых рэгіёнах Літвы ды Латвіі сёння раніцай абвяшчалі паветраную трывогу Ад 7-й да 8-й гадзіны раніцы прыпыняў працу аэрапорт Коўна. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кіравання крызісамі Літвы Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што прычынаю стаўся «неапазнаны аб'ект у паветранай прасторы». Ён дадаў, што гаворка, імаверна, ідзе пра дрон. У паветра падымаліся знішчальнікі. Тым часам жыхары Баўскага, Огрскага і Айзкраўкльскага краёў Латвіі таксама атрымалі паведамленні аб магчымай небяспецы ў паветранай прасторы. Ім рэкамендавалі заставацца ў памяшканнях, выконваць «прынцып дзвюх сценаў», зачыняць вокны і дзверы. Мэр Огрскага краю сказаў, што рэкамендацыі былі выкліканыя паведамленнем з Літвы пра пагрозу для паветранай прасторы. Аднак у паветра Латвіі ніякія аб'екты ў выніку не заляцелі.

Views over time

05001K1.5K2K18 Oct 08:2911 Nov 21:461.7K18 Oct 08:29: 0 views11 Nov 21:46: 1,680 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Oct 2026, 08:290
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.