Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.1/daylast 24 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
edited
🪖 Лукашэнка загадаў павялічыць народнае апалчэнне ў Беларусі
У вас адно падраздзяленне, добрае падраздзяленне. Але гэтага мала. І трэба нам пашырацца. Трэба недзе яшчэ ствараць такія базавыя атрады. Яны павінны быць звязаныя паміж сабой»
— перадаюць словы дыктатара дзяржаўныя медыя.
Паводле Лукашэнкі, атрады народнага апалчэння павінны размяшчацца ў асобных вёсках у межах сельсаветаў:
«На самым ніжнім узроўні – народнае апалчэнне. Далей – тэрытарыяльная абарона, якая адказвае за абарону інфраструктурных аб’ектаў, а наверсе – армія. Натуральна, уся гэтая структура будзе пад камандаваннем прэзідэнта»
Раней Лукашэнка даручыў старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігару Шуневічу прыцягваць у апалчэнне людзей, якія ўмеюць абыходзіцца са зброяй.
edited
У Жлобіне заклікалі паведамляць пра маякі для дронаў
Беларускі металургічны завод 15 кастрычніка апублікаваў засцярогу пра «шкоднае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне». На прадпрыемстве заклікалі паведамляць у міліцыю, калі недзе заўважаць прылады, як на фота. Але канкрэтна, што гэта за прылада – не напісалі.
Як высветліла «Зеркало», імаверна, гаворка ідзе пра радыёмаякі ўкраінскай кампаніі Sine Engineering. Такое абсталяванне дапамагае дронам арыентавацца ва ўмовах падаўлення GPS.
У выданні кажуць, што абвестка і выява, якую распаўсюджвае прадпрыемства, імаверна створаныя ШІ.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
❓Як з абарончай стратэгіі NATO зрабілі фэйк пра пагрозу ўдараў па Беларусі?
Рэжымныя ўлады заявілі пра нібыта падрыхтоўку прэвентыўных удараў па Беларусі, спасылаючыся на словы амерыканскага генерала Алексуса Грынкевіча.
Аднак гаворка ішла пра абарончую стратэгію, якая прадугледжвае ўдары па расейскіх вайсковых аб’ектах у выпадку, калі Расея першай нападзе на краіны NATO.
🔗 Поўны разбор гэтага кейса прапаганды чытайце ў артыкуле
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
😥 Пажар у інтэрнаце на праспекце Пушкіна ў Менску: мужчына загінуў, жанчыну шпіталізавалі
Ратавальнікі знайшлі ў агорнутым агнём пакоі на шостым паверсе мужчыну і жанчыну без прытомнасці. Жанчына пасля рэанімацыі прыйшла ў сябе і была шпіталізаваная, мужчына памёр.
МНС выратавалі 11 чалавек, у тым ліку пяцёх дзяцей, і эвакуявалі яшчэ 40 жыхароў. Прычыны пажару высвятляюць.
🤓 Пажыццёвы запас Pringles трэба? Мы ведаем, дзе дастаць
Да Хэлоўіна кампанія абвясціла акцыю – расказваем.
🤦♂️ «З Зяленскім цяжэй мець справу, чым з Пуціным»
Доналд Трамп рэзка раскрытыкаваў Украіну і яе прэзідэнта. Ён заявіў, што Уладзімір Зяленскі «не хоча дамаўляцца», а ўдары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах назваў «ганьбай».
На думку Трампа, атакі на НПЗ падвышаюць сусветныя цэны на нафту, а Украіне варта выбіраць «іншыя цэлі». Пры гэтым ён зноў падкрэсліў, што хоча як мага хутчэйшага заканчэння вайны.
«Я хачу, каб Зяленскі спыніўся, і хачу, каб Пуцін спыніўся», – заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Трамп таксама даў зразумець, што чакае саступак ад Кіева, аргументуючы гэта тым, што Расея мае значна большы людскі рэсурс і можа дазволіць сабе вялікія страты.
🤨️️️️️️ Загад аб абмежаванні Starshield для Украіны паступіў з Белага дома
Паводле крыніц агенцтва Reuters, менавіта Белы дом даў указанне Міністэрству абароны ЗША запаволіць прадастаўленне SpaceX паслуг Starshield украінскім вайскоўцам.
Пры гэтым суразмоўцы не ўдакладнілі, хто менавіта ў адміністрацыі ЗША ініцыяваў гэтае рашэнне і хто адказваў за яго выкананне.
😶 Маўчаць пра палітыку нават дома і бачыць у незнаёмцах «агентаў». Што рэпрэсіі робяць з беларусамі
Шматгадовае жыццё ў страху прымушае людзей прыстасоўвацца: менш гаварыць, не давяраць незнаёмым, абмяжоўваць кантакты з беларусамі за мяжой і нават не абмяркоўваць палітыку пры ўласных дзецях.
Крызісная псіхалагіня Алена Грыбанава называе гэта натуральнай адаптацыяй псіхікі да пастаяннай небяспекі.
Хтосьці замыкаецца і маўчыць, але захоўвае свае погляды. Іншыя паступова пачынаюць апраўдваць тое, на што раней ніколі не пагадзіліся б.
👉️️️️️️ Чытайце на старонцы
🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Беларускі калій зноў паплыў у ЗША. Ці пацягне ён за сабой палітвязняў на волю?
Эканаміст Аляксандр Кныровіч раіць не спяшацца з аптымізмам.
🔸 Гісторыя пра знікненне расейскіх ботаў была перабольшаная
Пасля ўдараў Украіны па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў сацсетках пачалі пісаць, што расейскіх ботаў стала менш, а інтэрнэт — чысцейшым ад нянавісці і варожасці.
🔸 Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры рэдкія фотаздымкі 1930-х гадоў
Яны звязаныя з Косавам і Мерачоўшчынай.
#штопачытаць
edited
☝️Жорсткае браканьерства на Гомельшчыне
У Рэчыцкім раёне браканьеры на машыне ганялі па полі малое ласяня, нацкоўвалі на яго сабак.
Верагодна, малога адмыслова адагналі ад маці-ласіхі.
Змучанае ласянё прыбегла да службовай машыны інспектараў, якія ў гэты час праводзілі рэйд.
Браканьераў затрымалі. Сярод іх быў і сапраўдны паляўнічы. Лёс мамы-ласіхі застаецца невядомым. ☝️
edited
☝️"Наш Касцюшка добры быў
Ён маскаля моцна біў"
Сёння 209-я гадавіна з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі — героя, якога лічаць сваім беларусы, палякі, літоўцы і амерыканцы.
"Ён з’яўляецца важнай часткай фармавання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і годнасці. Зразумела, што ён нарадзіўся на беларускай зямлі, у яго жылах цякла кроў мясцовых шляхецкіх радоў. Ён гістарычна належыць да прастору ВКЛ. І зараз для беларусаў Касцюшка з’яўляецца сімвалам нязломнага змагання за свабоду, роўнасць, правы чалавека", -- кажа гісторык Аляксей Мядзьведзь у інтэрв'ю "Радыё Рацыя" .
Спадчына, звязаная з Касцюшкам, захоўваецца па ўсім свеце: у Польшы і Беларусі, у Злучаных Штатах і Аўстраліі і ў іншых краінах. ☝️
💥 #галоўнае за 15 кастрычніка
✔️ Украіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ пасля трохдзённай паўзы. У Разані гарэў НПЗ пасля зняцця Зяленскім абмежаванняў
✔️ Былы палітвязень Анджэй Пачобут анансаваў новую паездку ў Беларусь у снежні
✔️ Украіна знішчыла 6 расейскіх Су-34 у Варонежскай вобласці ўчора ўначы
✔️ Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры рэдкія фотаздымкі 1930-х гадоў
✔️ У Ірландыі беларусы змогуць працягваць ВНЖ з пратэрмінаваным пашпартам
✔️ Расейскія дроны зноў залятаюць на Гомельшчыну
✔️ Праваабаронцы: у беларускіх школах усё больш пашыраюць відэасустрэчы з вязнямі калоніяў
✔️ Лукашэнка паабяцаў новыя землі і датацыі набліжанаму бізнесмену Вераб'ю
✔️ «Яндэкс.Таксі» усё? Сервіс часова не падключае новых партнёраў у Беларусі
✔️ Да €400 на месяц для сям’і – пра гэтую дапамогу ў Польшчы ведаюць не ўсе беларусы
✔️ У Варшаве пройдзе вечар памяці Наталлі Адамовіч
✔️ Польшча хоча істотна павялічыць суму грошай, якую замежнікі павінны мець пры сабе пры ўездзе ў краіну
✔️Латушка: Менск выкарыстоўвае ААН, каб зняць санкцыі з «Беларуськалію»
#рэпрэсіі:
▫️ Былы палітвязень Яўген Юшкевіч падзяліўся ўражаннямі пасля 5,5 года зняволення ў допісах у Threads
▫️ Сілавікі прыходзілі да сваякоў заснавальніцы Dissidentby Марыны Касінеравай
✌️ЗША аднаўляюць прыём заявак на грын-карты
Дзярждэпартамент ЗША адновіць шматгадовую латарэю на атрыманне грын-карты. Суд Паўднёвай акругі Каліфорніі абавязаў Марка Рубіё, як кіраўніка Дзярждэпу аднавіць праграму Diversity Visa (DV1), паводле якой разыгрываюцца грын-карты, на 2027 фінансавы год.
Паводле рашэння суда, выканаўчы орган павінен пачаць рэгістрацыю ўдзельнікаў праграмы не пазней за 18 кастрычніка, а афіцыйна анансаваць гэта яшчэ раней – 15-га. Прымаць электронныя заяўкі будуць на працягу 30 дзён. Абраных кандыдатаў, якія змогуць падацца на візу DV1, Дзярждэпартамент павінен агучыць 19 лістапада.
ЗША прыпынілі праграму ў канцы 2025 года пасля страляніны ва Браўнаўскім універсітэце 13 снежня, калі загінулі два чалавекі. Тады абвяшчалася, што адпаведны загад даў Доналд Трамп. ☝️
edited
🎬 «Лісты» Андрэя Куцілы ў шорт-лісце «Еўраоскара»
Гэта дакументальная стужка пра беларускіх палітвязняў: у верасні на 83‑м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі адбылася яе сусветная прэм’ера.
«Лісты» («Listy» / «Letters from the Silenced Country») Андрэя Куцілы -- гэта фільм, створаны ў супрацы кінематаграфістамі Польшчы, Германіі і Літвы. Ён распавядае пра лёсы беларусаў, якія прайшлі праз турэмнае зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю.
«Гэта можа дапамагчы людзям далёка за межамі краіны зразумець, што мы перажылі, што мы перажываем і што можа з намі быць у будучыні. І каб пазбавіцца ад гэтага стэрэатыпу, калі нас часта змешваюць з расяянамі або атаясамліваюць з палітыкай Расеі ці нават палітыкай беларускага рэжыму», – адзначыў рэжысёр.
39‑я цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй адбудзецца 16 студзеня 2027 года ў Афінах. ☝️
edited
☝️«Чым мацнейшае беларускае грамадства, тым слабейшая дыктатура»
Так заявіў Алесь Бяляцкі пра стан беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці на канферэнцыі АБСЕ.
Заснавальнік «Вясны», лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і нядаўні палітвязень нагадаў, што пераслед беларускай мовы і культуры ў Беларусі мае глыбокія гістарычныя карані.
«Моўная ідэнтычнасць – гэта адна з найважнейшых калектыўных і індывідуальных правоў. У пераследзе беларускай культуры і мовы лукашэнкаўскай уладай – нічога новага. Гэта працяг старой каланіяльнай традыцыі. Беларуская ідэнтычнасць была знакам непрымання і расейскай імперскай уладай, і савецкай рэпрэсіўнай машынай, таму яны знішчалі яе», – сказаў Алесь Бяляцкі.
Праваабаронца распавёў, што суддзя адмовілася весці працэс па-беларуску, калі яго судзілі. А ў калоніі палітвязняў збівалі за беларускую мову.
Алесь Бяляцкі выказаў спадзяванне на моладзь, якая часцей выбірае родную мову. Бо «беларускасць – гэта свабода». ☝️
💳 Польшча хоча істотна павялічыць суму грошай, якую замежнікі павінны мець пры сабе пры ўездзе ў краіну
Для паездкі да чатырох дзён мінімум можа вырасці з 300 злотых (каля 76 долараў) да 1000 злотых (каля 256 долараў), а для больш працяглага знаходжання — з 75 злотых (каля 20 долараў) да 300 злотых (каля 77 долараў) на дзень.
Пакуль гэта толькі праект пастановы. Новыя патрабаванні не закрануць уладальнікаў відаў на жыхарства і некаторых тыпаў віз.
☢️ Момант калі свет найбольш блізка стаяў да ядравай вайны
Гэта быў самы напружаны перыяд халоднай вайны паміж ЗША і СССР, які ўрэшце скончыўся мірна.
📺 Распавядаем пра «Карыбскі крызіс» у нашым відэа
🇪🇺 Кіраўніца еўрадыпламатыі Кая Калас падтрымала ўдары Украіны па расейскіх НПЗ
Яна назвала іх законнай самаабаронай:
«Калі звярнуцца да міжнароднага права, відавочна, што для Украіны – гэта форма абароны, таму што менавіта яны забяспечваюць фінансаванне вайны, якая кожны дзень забірае жыцці ўкраінцаў»
Паводле яе Захад павінен узмацняць ціск на Маскву, а не на Кіеў:
«Мы павінны чыніць ціск на агрэсара, каб ён спыніў вайну, а не прымушаць ахвяру да капітуляцыі. Чыніць ціск на Украіну – няправільны падыход»
🔗 Больш падрабязна — чытайце тут
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻На паперы беларусы багацеюць, а што насамрэч?
🔻У Італіі ідуць вучэнні NATO па ядравым стрымліванні. Ці не сведчыць гэта пра тое, што альянс фактычна рыхтуецца да магчымага канфлікту з Расеяй, у тым ліку ядравага?
Таксама пагаворым пра новыя збоі Yandex у Беларусі, як Лукашэнка зноў ратуе сельскую гаспадарку, падзеі вакол вайны ва Украіне.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/00UJZs8uTjk
edited
🪖«Трэсліся не толькі вокны, але і сцены». Расейскія дроны зноў залятаюць на Гомельшчыну
З 13 па 15 кастрычніка на Гомельшчыне было прынамсі пяць выпадкаў залёту расейскіх ударных дронаў, піша «Флагшток». Адзін з беспілотнікаў праляцеў міма паўднёвых ускраін Гомеля.
Тым часам жыхары беларуска-ўкраінскага памежжа рэгулярна чуюць выбухі. Вось што распавёў адзін з мясцовых жыхароў:
«На працягу дня ў нас пастаянна нешта “гукае”, а некалькі разоў за апошнія дні выбухі былі такімі моцнымі, што страшна трэсліся не толькі вокны, але і сцены».