☝️Жорсткае браканьерства на Гомельшчыне У Рэчыцкім раёне браканьеры на машыне ганялі па полі малое ласяня, нацкоўвалі на яго сабак. Верагодна, малога адмыслова адагналі ад маці-ласіхі. Змучанае ласянё прыбегла да службовай машыны інспектараў, якія ў гэты час праводзілі рэйд. Браканьераў затрымалі. Сярод іх быў і сапраўдны паляўнічы. Лёс мамы-ласіхі застаецца невядомым. ☝️