Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 36.9/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

☝️«Чым мацнейшае беларускае грамадства, тым слабейшая дыктатура» Так заявіў Алесь Бяляцкі пра стан беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці на канферэнцыі АБСЕ. Заснавальнік «Вясны», лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і нядаўні палітвязень нагадаў, што пераслед беларускай мовы і культуры ў Беларусі мае глыбокія гістарычныя карані. «Моўная ідэнтычнасць – гэта адна з найважнейшых калектыўных і індывідуальных правоў. У пераследзе беларускай культуры і мовы лукашэнкаўскай уладай – нічога новага. Гэта працяг старой каланіяльнай традыцыі. Беларуская ідэнтычнасць была знакам непрымання і расейскай імперскай уладай, і савецкай рэпрэсіўнай машынай, таму яны знішчалі яе», – сказаў Алесь Бяляцкі. Праваабаронца распавёў, што суддзя адмовілася весці працэс па-беларуску, калі яго судзілі. А ў калоніі палітвязняў збівалі за беларускую мову. Алесь Бяляцкі выказаў спадзяванне на моладзь, якая часцей выбірае родную мову. Бо «беларускасць – гэта свабода». ☝️

Views over time

05001K1.5K2K15 Oct 17:3411 Nov 21:461.6K15 Oct 17:34: 0 views11 Nov 21:46: 1,610 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Oct 2026, 17:340
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.