🤨️️️️️️ Загад аб абмежаванні Starshield для Украіны паступіў з Белага дома Паводле крыніц агенцтва Reuters, менавіта Белы дом даў указанне Міністэрству абароны ЗША запаволіць прадастаўленне SpaceX паслуг Starshield украінскім вайскоўцам. Пры гэтым суразмоўцы не ўдакладнілі, хто менавіта ў адміністрацыі ЗША ініцыяваў гэтае рашэнне і хто адказваў за яго выкананне.