Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

✌️ЗША аднаўляюць прыём заявак на грын-карты Дзярждэпартамент ЗША адновіць шматгадовую латарэю на атрыманне грын-карты. Суд Паўднёвай акругі Каліфорніі абавязаў Марка Рубіё, як кіраўніка Дзярждэпу аднавіць праграму Diversity Visa (DV1), паводле якой разыгрываюцца грын-карты, на 2027 фінансавы год. Паводле рашэння суда, выканаўчы орган павінен пачаць рэгістрацыю ўдзельнікаў праграмы не пазней за 18 кастрычніка, а афіцыйна анансаваць гэта яшчэ раней – 15-га. Прымаць электронныя заяўкі будуць на працягу 30 дзён. Абраных кандыдатаў, якія змогуць падацца на візу DV1, Дзярждэпартамент павінен агучыць 19 лістапада. ЗША прыпынілі праграму ў канцы 2025 года пасля страляніны ва Браўнаўскім універсітэце 13 снежня, калі загінулі два чалавекі. Тады абвяшчалася, што адпаведны загад даў Доналд Трамп. ☝️

Views over time

05001K1.5K2K15 Oct 18:3511 Nov 21:461.6K15 Oct 18:35: 0 views11 Nov 21:46: 1,640 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Oct 2026, 18:350
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.