Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 «Беларусь не бамбяць, а таксі разбамбілі»
Разам з экспертам разбіраемся, як удары па «Яндэксе» уплываюць на беларусаў.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 Што за групоўка «Чорныя русы»
Адказнасць за інцыдэнт на мяжы Латвіі з Беларуссю ўзяла на сябе групоўка «Чорныя русы». Паглядзелі іх сацсеткі і разабраліся, хто яны такія.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 У Варшаве паказалі дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага
«Белсат» пабываў на прэм'еры і дыскусіі пасля паказу разам з самім нобелеўскім лаўрэатам.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
#штопачытаць
edited
❤️ Датчанкі праспявалі беларускую народную песню ў французскім храме
Відэа дацкіх жанчын з беларускім спевам завірусілася ў Instagram і прагляды ўжо перавалілі за мільён. Беларускую народную песню «Што й па мору» заспяваў дацкі жаночы хор Konur.
Ролік, дзе дзяўчаты спяваюць яе акапэльна ў храме французскага горада Спеланката, ад 11 кастрычніка ўжо сабраў 1,4 млн праглядаў і сотні захопленых каментароў як ад беларусаў, так і ад замежнікаў. 👈
✌️«Быць нязломным – не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў»
Літоўскі рэжысёр Эймантас Бяліцкас зняў фільм пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» і былога палітвязня Алеся Бяляцкага. «Белсат» быў на варшаўскай прэм'еры фільму Bialiatski / Unbroken.
«Заставацца нязломнымі (unbroken) – не значыць не адчуваць на сабе рэпрэсіяў. Гэта не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў. Гэта азначае, што нават ва ўмовах надзвычайнага ціску людзі бароняць чалавечую годнасць», – сказала прадстаўніца ААН Андрэа Баляннёс Варгас.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі таксама прысутнічаў у зале і браў слова.
«Сітуацыя ў Беларусі не паляпшаецца. Яна вельмі кепская. І хоць пэўныя палітыкі пачынаюць гаварыць, што, можа, варта змяняць ацэнку і пачаць гаварыць з рэжымам, гэта не павінна нас падманваць. Мы павінны дабівацца кардынальных зменаў з правамі чалавека ў краіне», – падсумаваў Алесь Бяляцкі.
Фільм здымаўся з 2023 года, асноўная частка была створаная, калі Алесь Бяляцкі заставаўся за кратамі. ☝️
☝️Мусіў сесці на 7 гадоў, а ўзначаліў гаспадарку і пагражае працаўнікам
Гэта былы кіраўнік Рэчыцкага райвыканкаму Віталь Панчанка. Цяпер ён пагражае турмой працаўнікам і моцна ўразае заробкі, высветліў «Флагшток».
«Заробкі зрэзаў так, што ледзь да мінімалкі дацягваюць. Людзі працуюць практычна без выходных, і дырэктару пляваць. Пагражае працаўнікам турмой – хто б казаў. І няма каму паскардзіцца. Сысці няма куды – працы ў акрузе амаль ніякай», — кажуць працаўнікі гаспадаркі.
Напачатку 2026 году Віталя Панчанку асудзілі на 7 гадоў зняволення за падзеж жывёлы ў гаспадарках раёну. А ўжо ў чэрвені замест турмы экс-чыноўніка адправілі кіраваць сельгаспрадпрыемствам «Скараднянскі». За былога чыноўніка хадайнічалі ягоныя паплечнікі з адміністрацыі Гомельшчыны, а памілаваў Лукашэнка.☝️
💁🏻♂️ Навошта плаціць прафесійным рабочым, калі ёсць «рукастыя» бацькі?
Больш за тое, яны яшчэ і самі грашыма скінуцца, калі папрасіць.
Традыцыі школьнага «добраўпарадкавання» ў Беларусі вельмі спецыфічныя, але, падобна, многіх гэта нават задавальняе.
💥 #галоўнае за 13 кастрычніка
✔️Лукашэнка заявіў, што правакацыю на мяжы Беларусі і Латвіі здзейснілі самі латвійцы. Тым часам адказнасць за яе ўзяла на сябе дзіўная групоўка, што можа быць звязаная са спецслужбамі РБ і РФ
✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася на Варшаўскім форуме бяспекі з міністрам замежных справаў Украіны. Той расказаў, што Кіеў рыхтуе санкцыі супраць аператараў мабільнай сувязі РБ
✔️Жанчына-кіроўца з Азіі насмерць збіла беларуску ў Варшаве і ўцякла за мяжу. Цяпер ніхто не ведае, дзе яе шукаць
✔️Генпракуратура РБ будзе расследаваць атаку БПЛА па аўтамабілі з беларускай на мяжы Беларусі і Расеі як «акт тэрарызму»
✔️«Яндекс» штарміць пасля ўдараў па дата-цэнтрах – гэта вельмі адчуваецца і ў Беларусі. Аналізуем сітуацыю
✔️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, які пасядзеў паўгода ў турме за «прыпіскі», цяпер сам пагражае турмой сваім новым падначаленым з сельгаспрадпрыемства
✔️Макрон заявіў, што Францыя затрымала танкер ценявога флоту РФ
✔️Эйсмант vs Быкоўскі: кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі намякае, што медыяэксперта варта пазбавіць грамадзянства
✔️У Менску мужчына самастойна замацаваў страхоўку для роўпджампінгу і скокнуў з трубы. Цяпер ён у цяжкім стане
✔️Праз месяц пасля ўказу, што зацвердзіў новыя правілы дабрачынных збораў, бацькі хворых дзяцей ужо запісваюць калектыўны зварот да Лукашэнкі
✔️У адным з двароў комплексу «Менск-Свет» памёр мужчына. Падобна, ён атруціўся алкаголем
✔️Махляры запужалі дзяўчынку-падлетка адказнасцю за «здраду дзяржаве» і выцягнулі з яе ўсе бацькоўскія ашчаджэнні
✔️На «Дажынках» у Шклове прадэманстравалі «Мясную каралеву» у сукенцы з сотні палак каўбасы
✔️Падборка невідавочных рэчаў, за якія ў Беларусі могуць «пакараць рублём»
✔️Малады літовец «зігануў» у Асвенцыме. Яго затрымала польская паліцыя
#рэпрэсіі:
▫️Нашу вядоўцу Кацярыну Ваданосаву сабраліся завочна судзіць за «рэабілітацыю нацызму» і «адмаўленне генацыду беларускага народу»
▫️Вярхоўны суд расейскай Карэліі пастанавіў забараніць беларусу ўезд у РФ на 100 гадоў. Што здарылася?
✝️ На гэтай гары людзі ўжо тры стагоддзі шукаюць паратунку і дапамогі
На Грабарцы, адным з самых містычных месцаў Падляшша, стаяць тысячы крыжоў, а штогод сюды прыходзяць паломнікі. З гэтай гарой звязаная і старажытная легенда пра цуд.
Што гэта за легенда і чаму людзі дагэтуль вераць у асаблівую сілу гэтага месца? Расказваем у праграме «Сармацкі вус».
👨🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
💔 «У яго была мара – быць абраным у парламент свабоднай Беларусі»
Сёння свой дзень народзінаў святкаваў бы мужны беларус Вітольд Ашурак. Больш за пяць гадоў таму ён памёр за кратамі рэжыму Лукашэнкі.
Крымінальная справа і расследаванне так і не былі распачатыя.
Вітольда затрымалі 19 верасня 2020-га за ўдзел у мірных акцыяў пратэстаў. Яго абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў і пакаралі 5 гадамі зняволення. Лёс беларуса вызначыў так званы суддзя Максім Філатаў.
21 траўня 2021 года Вітольд памёр у Шклоўскай калоніі № 17. Улады назвалі папярэдняю прычынаю смерці спыненне сэрца. Канчатковай версіі так і не агучылі.
«Вітольда забілі, бо ён быў вельмі добрым чалавекам, сапраўдным беларусам, цудоўным сябрам. Ён шмат зрабіў для Беларусі і шмат яшчэ мог бы зрабіць», – апавядала «Белсату» ягоная сяброўка Вольга Быкоўская.
Паводле яе, Вітольду падабалася займацца палітыкай, ён марыў быць абраным у свабодны беларускі парламент.
☝️«Яндекс» штарміць пасля ўдараў па дата-цэнтрах – гэта вельмі адчуваецца і ў Беларусі
Як апавялі «Белсату» некалькі жыхароў Менску, 11 кастрычніка цалкам не працаваў «Яндекс Go». Учора магчымасць замовіць таксоўку праз праграму ўжо была (паказвала час чакання каля трох хвілінаў). Але наколькі паездку можна было зрэалізаваць на практыцы, невядома.
Акрамя таго, паводле суразмоўцаў, «Яндекс.Карты» 12-га кастрычніка не паказвалі затораў у Менску.
✅ Больш аналітыкі па гэтай тэме шукайце ў нашым матэрыяле
🔗 Націскайце сюды, калі чытаеце нас з Беларусі
edited
Гэтыя цытаты іншыя краіны будуць выкарыстоўваць, каб размарозіць стасункі з рэжымам Лукашэнкі
На Варшаўскім форуме бяспекі абмеркавалі дачыненні не толькі з беларускімі дэмсіламі, але і з рэжымам Лукашэнкі.
Пра што там казалі, у якім кантэксце ўзгадвалі Беларусь, ды што за цытаты возьмуць на ўзбраенне замежныя чыноўнікі, расказала «Белсату» адна з удзельніцаў форуму экспертка Марыя Садоўская-Камлач, паслухайце ☝🏻
😳 Беларусы, якія з'ехалі, просяцца дадому натоўпамі. Прынамсі, калі верыць генпракурору
Аднак апошняя апублікаваная статыстыка камісіі зусім не падобная да гісторыі поспеху.
Падлічылі вынікі яе працы і праверылі, наколькі словы генпракурора адпавядаюць вядомым лічбам, у нашай праграме «Атма$фера».
👆 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
😨 У Менску мужчына самастойна замацаваў страхоўку для роўпджампінгу і скокнуў з трубы. Цяпер ён у цяжкім стане
36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які арганізоўвае скокі для аматараў роўджампінгу, рыхтаваў пляцоўку для кліентаў-экстрымалаў. Яму дапамагаў 40-гадовы знаёмы, які вырашыў праверыць надзейнасць страховачнага абсталявання. Высветлілася, што яно было замацаванае некарэктна – у выніку небарака ўдарыўся аб зямлю і атрымаў цяжкія траўмы, яго шпіталізавалі.
Цяпер следчыя будуць больш глыбока вывучаць усе акалічнасці, што паспрыялі здарэнню.
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Што адбываецца з бяспекай Беларусі і якія рызыкі нясе мілітарызацыя?
🔻Размовы са Святланай Ціханоўскай ды Вадзімам Кабанчуком, вынікі Варшаўскага форуму па бяспецы і даклад BelPol
Таксама пагаворым пра цэны на садавіну і гародніну, збоі ў працы «Яндэкс», заняпад гандлю на вёсках, расследаванне Бюро пра рэжымных прапагандыстаў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/W0zC4nmhRYU
☝️Нашу вядоўцу Кацярыну Ваданосаву сабраліся завочна судзіць за «рэабілітацыю нацызму» і «адмаўленне генацыду беларускага народу»
«Спецвытворчасць» супраць яе распачалі сёння, пра што паведамляецца ў адпаведным тэлеграм-канале.
Пра крымінальную справу, заведзеную на Ваданосаву лукашэнкаўцамі за ейныя асветніцкія праграмы на YouTube па тэме беларускай гісторыі, стала вядома яшчэ ў сакавіку гэтага года.
😶 Наколькі далёка могуць зайсці правакацыі супраць суседзяў Беларусі?
У Польшчы паведамляюць пра напады на школы і пагрозы палітыкам, а на мяжы з Латвіяй адбылася ўзброеная правакацыя. Ці могуць такія інцыдэнты перарасці ў нешта больш небяспечнае?
🔍 Аналізуем з калегамі ў новым выданні нашай праграмы «Тут і там».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
💬 «Мадэль абмену палітвязняў на зняцце санкцыяў, адпрацаваную на Лукашэнку, Пуцін цяпер спрабуе прапхнуць для Расеі»
Былы чэмпіён свету па шахматах і адзін з найвядомейшых расейскіх апазіцыйных актывістаў паразважаў на Варшаўскім форуме бяспекі пра ролю Лукашэнкі ў супрацьстаянні «русского мира» з Захадам. А таксама пра тое, ці будзе абараняць дыктатара армія РБ у выпадку сур'ёзнай эскалацыі.
Паслухайце, што ён кажа ☝️
😫 Здаецца, праз боль у спіне часам пакутуюць амаль усе
У такія моманты звычайна хочацца толькі легчы і не рухацца. Але часам менавіта рух можа дапамагчы адчуць сябе лепш ☝️
Беларускі музы́ка і спартовы энтузіяст Піт Паўлаў паказаў нескладаныя практыкаванні, якія могуць дапамагчы пазбавіцца ад гэтага дакучлівага болю назаўсёды.
Глядзіце і захоўвайце, каб не забыцца!
🧘 А больш цікавых і важных тэмаў асвятляем у нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
👀 Эйсмант vs Быкоўскі: кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі намякае, што медыяэксперта варта пазбавіць грамадзянства
«Апошнім часам у нас у медыйнай сферы часта кажуць пра пазбаўленне грамадзянства тых, хто нанёс шкоду нашай краіне і прадпрыемствам. Мне здаецца, гэта адзін з прэтэндэнтаў», – сказаў Іван Эйсмант у эфіры праграмы «Скажи не молчи», дадаўшы пры гэтым, што ён «не пагражае», а «проста гаворыць».
Усё гэта прагучала ў часе абмеркавання матэрыяла «Белсату», дзе Паўлюк Быкоўскі аналізуе новы статут БТ, у якім зацвердзілі яшчэ большую залежнасць нацыянальнага вяшчальніка ад Адміністрацыі Лукашэнкі.
Таксама набліжаны да Лукашэнкі прапагандыст назваў Быкоўскага «грантасмокам, задача якога – скардзіцца ў еўрапейскія структуры» і заявіў, нібыта той не ведае, што «Марат Маркаў ужо паўгода з'яўляецца міністрам культуры», а не міністрам інфармацыі. Хоць у згаданым матэрыяле Быкоўскі наўпрост заяўляе пра змену пасады Маркава і звязвае гэта з развязаннем магчымага канфлікту паміж Мінінфармам і БТ.
edited
📍Украіна рыхтуе санкцыі супраць мабільных аператараў Беларусі
Санкцыі запланаваныя супраць аператараў мабільнай сувязі, чыю інфраструктуру рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць для нанясення атак па ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта на Варшаўскім бяспекавым форуме заявіў журналістам міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга.
Паводле міністра, Менск спрабуе размяшчаць ваенную інфраструктуру ў жылых кварталах, выкарыстоўваючы беларусаў у якасці жывога шчыта. Сыбіга падкрэсліў, што афіцыйны Кіеў ужо папярэдзіў рэжым Лукашэнкі і больш не дапусціць паўтарэння падзеяў 2022 года, калі тэрыторыя Беларусі была прадастаўленая для прамой агрэсіі.
Кіраўнік МЗС Украіны таксама адзначыў, што ніякіх дыпламатычных кантактаў з афіцыйным Менскам зараз няма, акрамя працы амбасады па консульскай дапамозе ўкраінцам. У той жа час Кіеў актыўна супрацоўнічае з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
На пытанне журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, ці з'яўляецца стварэнне беларускай роты БПЛА ў складзе Узброеных сілаў Украіны праявай новай палітыкі Кіева ў дачыненні да беларускіх добраахвотнікаў, Андрэй Сыбіга адказаў, што Украіна гатовая дзяліцца сваім досведам у сферы беспілотных тэхналогіяў.
«Я лічу, што якраз гэта сіла Украіны – у нашых дронавых тэхналогіях. Важна мець такія веды з пункту гледжання будучыні. І тут мы гатовыя падставіць плячо», – сказаў міністр.
😨 У адным з двароў комплексу «Менск-Свет» памёр мужчына. Падобна, ён атруціўся алкаголем
Целы двух непрытомных людзей у двары на вуліцы Аэрадромнай сёння раніцай выявіла выпадковая жанчына-мінак. Яна выклікала хуткую дапамогу. Калі дактары прыехалі на месца здарэння, то высветлілася, што аднаму з небаракаў аказваць дапамогу ўжо позна.
Мясцовыя жыхары, адгледзеўшы запісы з камераў відэаназірання, пабачылі такую карціну: двое мужчынаў уначы сядзелі на лаўцы. Адзін з іх у нейкі момант паваліўся на зямлю і больш не падняўся.
«Сабутэльнік» 35-гадовага памерлага, як высветлілі следчыя, аказаўся ягоным братам і равеснікам. Ён выжыў, аднак у цяжкім стане быў шпіталізаваны.
Прыярытэтнае версія трагедыі – вострае атручванне алкаголем.