Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

✌️«Быць нязломным – не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў» Літоўскі рэжысёр Эймантас Бяліцкас зняў фільм пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» і былога палітвязня Алеся Бяляцкага. «Белсат» быў на варшаўскай прэм'еры фільму Bialiatski / Unbroken. «Заставацца нязломнымі (unbroken) – не значыць не адчуваць на сабе рэпрэсіяў. Гэта не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў. Гэта азначае, што нават ва ўмовах надзвычайнага ціску людзі бароняць чалавечую годнасць», – сказала прадстаўніца ААН Андрэа Баляннёс Варгас. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі таксама прысутнічаў у зале і браў слова. «Сітуацыя ў Беларусі не паляпшаецца. Яна вельмі кепская. І хоць пэўныя палітыкі пачынаюць гаварыць, што, можа, варта змяняць ацэнку і пачаць гаварыць з рэжымам, гэта не павінна нас падманваць. Мы павінны дабівацца кардынальных зменаў з правамі чалавека ў краіне», – падсумаваў Алесь Бяляцкі. Фільм здымаўся з 2023 года, асноўная частка была створаная, калі Алесь Бяляцкі заставаўся за кратамі. ☝️

Views over time

05001K1.5K2K13 Oct 19:3511 Nov 21:461.7K13 Oct 19:35: 0 views11 Nov 21:46: 1,720 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 19:350
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.