Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

👀 Эйсмант vs Быкоўскі: кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі намякае, што медыяэксперта варта пазбавіць грамадзянства «Апошнім часам у нас у медыйнай сферы часта кажуць пра пазбаўленне грамадзянства тых, хто нанёс шкоду нашай краіне і прадпрыемствам. Мне здаецца, гэта адзін з прэтэндэнтаў», – сказаў Іван Эйсмант у эфіры праграмы «Скажи не молчи», дадаўшы пры гэтым, што ён «не пагражае», а «проста гаворыць». Усё гэта прагучала ў часе абмеркавання матэрыяла «Белсату», дзе Паўлюк Быкоўскі аналізуе новы статут БТ, у якім зацвердзілі яшчэ большую залежнасць нацыянальнага вяшчальніка ад Адміністрацыі Лукашэнкі. Таксама набліжаны да Лукашэнкі прапагандыст назваў Быкоўскага «грантасмокам, задача якога – скардзіцца ў еўрапейскія структуры» і заявіў, нібыта той не ведае, што «Марат Маркаў ужо паўгода з'яўляецца міністрам культуры», а не міністрам інфармацыі. Хоць у згаданым матэрыяле Быкоўскі наўпрост заяўляе пра змену пасады Маркава і звязвае гэта з развязаннем магчымага канфлікту паміж Мінінфармам і БТ.

Views over time

05001K1.5K2K13 Oct 14:1711 Nov 21:461.6K13 Oct 14:17: 0 views11 Nov 21:46: 1,630 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 14:170
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.