Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 📷 Фотафакт: Святлана Ціханоўская праводзіць сустрэчу з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сыбігам Гэта адбываецца ў межах Варшаўскага форуму бяспекі, які другі дзень працягваецца ў польскай сталіцы. 👀 Падрабязнасці сустрэчы – у нашых пазнейшых публікацыях і выпусках навінаў

  2. 🙄 Малады літовец «зігануў» у Асвенцыме. Яго затрымала польская паліцыя 10 кастрычніка 26-гадовы мужчына знаходзіўся разам з жонкаю на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагеру «Аўшвіц-Біркенаў», дзе цяпер функцыянуе музей. Ён вырашыў зрабіць некалькі здымкаў на памяць, і, каб дадаць ім «арыгінальнасці», прадэманстраваў перад аб'ектывам нацысцкае вітанне. Фатаграфавала «жартаўніка» ягоная жонка. Супрацоўнікі музею заўважылі дзіўныя паводзіны грамадзяніна Літвы і паведамілі пра іх у паліцыю. Турыста затрымалі і выставілі яму абвінавачванні ў прапагандзе нацызму. Магчымае пакаранне: ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады.

  3. edited

    😰 Жанчына-кіроўца з Азіі насмерць збіла беларуску ў Варшаве і ўцякла за мяжу. Цяпер ніхто не ведае, дзе яе шукаць Грамадзянка Таджыкістану наехала на 46‑гадовую Наталлю Борухаву на пешаходным пераходзе. Нашай зямлячцы зрабілі пяць аперацыяў, але праз 16 дзён яна памерла – піша выданне Wiadomości. Інцыдэнт адбыўся ў польскай сталіцы яшчэ 1 чэрвеня. Кіроўца «Таёты» Шахназ М. спачатку збіла беларуску, а потым яшчэ і наехала на яе. У той дзень Наталля спрабавала патэлефанаваць мужу, які працуе дантыстам, але ён скінуў званок, бо быў з пацыенткаю. Даведаўшыся пра аварыю ад старэйшай дачкі, мужчына адразу прыбег на месца аварыі да жонкі. Яна была бледная і казала, што не адчувае ног. Наталлю павезлі ў клінічны шпіталь МУС. Траўмы былі вельмі цяжкія: разбіты таз і пашкоджаны тазасцегнавы сустаў, пераломы адросткаў пазванкоў, траўма брушной поласці і раздушаныя ўнутраныя органы. У выніку жанчына памерла. Паводле выдання Wiadomości, наступныя два тыдні пасля аварыі кіроўцу нават не дапыталі, ейнага тэлефона не забралі, а асобу не праверылі. Паліцыя толькі агледзела месца здарэння і праверыла ўдзельнікаў на алкаголь. Шахназ М. магла свабодна перасоўвацца па Варшаве. Толькі калі стала вядома пра смерць Наталлі, грамадзянка Таджыкістану выехала з Польшчы. Экстрадаваць яе адтуль цяпер амаль немагчыма. Муж памерлай застаўся адзін з дзвюма дочкамі.

  4. ☝️Праз месяц пасля ўказу, што зацвердзіў новыя правілы дабрачынных збораў, бацькі хворых дзяцей ужо запісваюць калектыўны зварот да Лукашэнкі І ў гэтым звароце – зусім не падзяка за тое, што грошы цяпер збіраць стала прасцей. Роўна наадварот. Хоць згадку пра «поўнае падтрыманне дзеянняў дзяржавы» ў апісанне пад відэа ўсё роўна дадалі: «Мы цалкам падтрымліваем кантроль дзяржавы, выступаем за празрыстасць і гатовыя пацвярджаць дакументамі кожны рубель. Але сёння бяда прыйшла ў сотні дамоў: лячэнне, закупка жыццёва неабходных прэпаратаў і бесперапынная рэабілітацыя асаблівых дзяцей і дарослых апынуліся на паўзе. Для чалавека з цяжкім захворваннем кожны прапушчаны месяц – гэта не проста чаканне. Гэта крок назад, страта навыкаў, напрацаваных гадамі, вяртанне спастыкі і болю, а таксама страта каштоўнага часу, які ўжо немагчыма вярнуць». 🔍 Падрабязней пра спрэчныя новаўвядзенні, датычныя дабрачынных збораў, мы расказвалі ў нашым матэрыяле, які выйшаў месяц таму

  5. 😐 Трамп: «Расея і Украіна дамовіліся таму, што я ім сказаў» Той самы сябар, які пастаянна крыху «прыўкрашвае» свае гісторыі 💁🏻‍♂️

  6. 💁🏻‍♂️ «Это было сделано самими латышами, как информационный повод, чтобы получить деньги от ЕС» Такую заяву сёння зрабіў Лукашэнка наконт правакацыі на беларуска-латвійскай мяжы, што здарылася на мінулым тыдні. Тады, нагадаем, на тэрыторыю балтыйскай дзяржавы зайшлі ўзброеныя людзі ў масках, якія скралі з латвійскага боку камеры відэаназірання і пашкодзілі размеркавальную шафу. На сённяшняй нарадзе са сваімі сілавікамі самаабвешчаны кіраўнік РБ заявіў, што «падобныя аперацыі немагчымыя без узгаднення з прэзідэнтам», а з ім, маўляў, «такія рэчы не ўзгадняліся». У «самадзейнасць» з боку сваіх службаў Лукашэнка (прынамсі публічна) не верыць. 🌚 Разам з тым нечакана намалявалася групоўка, што ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт. Наўрад ці нехта з вас раней увогуле пра яе чуў. Мы сабралі крупінкі той нешматлікай інфармацыі, што пра яе вядомыя. І, падобна, «ногі» гэтай групоўкі растуць прыкладна з тых жа ведамстваў, кіраўнікоў якіх сёння сабраў у сваім кабінеце Лукашэнка. ✅ Чытайце падрабязнасці вось тут 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  7. Белдзяржцырк рассмяшыў Threads 🤡 Як установа шукае працаўнікоў, чым здзівіла сацсеткі ды што ўвогуле адбываецца з рынкам працы і заробкамі ў Беларусі, абмяркуем з Львом Львоўскім у сённяшнім выданні «Наш дзень». Таксама пагаворым пра заявы на Варшаўскім форуме па бяспецы, па якіх беларускіх гарадах можа прыляцець у выпадку адказу на расейскую агрэсію? Абмяркуем і нараду па бяспецы ў Лукашэнкі. Зазірнем на прэзентацыю фільму пра Нобэлеўскага лаўрэата, былога палітвязня Алеся Бяляцкага. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/qP__3kbUhqE

  8. 😨 NATO будзе біць па Беларусі, калі РФ распачне ўзброеную агрэсію супраць альянсу Пра гэта на Варшаўскім форуме бяспекі заявіў камандуючы аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе. ✍️ А таксама: сэрвісы «Яндэксу» ў Беларусі працуюць з перабоямі, бітва за краму ў Чэрвенскім раёне, рэзкі скачок коштаў на гародніну, котка спаліла кватэру ў Салігорску. 👀 Сабралі ўсё найважнейшае за апошнія содні ў нашым экспрэс-выданні навінаў

  9. 💱 Курсы валютаў 13 кастрычніка З доларам і еўра сёння амаль нічога не адбылося, а расейскі рубель тым часам нязначна падрос. #курсывалютаў

  10. 😨 Махляры запужалі дзяўчынку-падлетка адказнасцю за «здраду дзяржаве» і выцягнулі з яе ўсе бацькоўскія ашчаджэнні Пачалося ўсё з перапіскі, у якой да 13-гадовай дзяўчыны звярнуўся нібыта ейны равеснік з Пецярбургу ды папрасіў падзяліцца геалакцыяй найлепшага ў Менску гандлёвага цэнтру. Калі «ахвяра» даслала лакацыю, ёй у адказ скінулі відэапаведамленне, дзе прысутнічаў дзіўны мужчына ў камуфляжы. Неўзабаве на тэлефон дзяўчынкі патэлефанаваў невядомы, назваў сябе следчым і сказаў, што яе цяпер будуць «судзіць за здраду дзяржаве», бо яна нібыта раскрыла таемныя каардынаты замежным спецслужбам. Далей махляры загадалі дзіцяці ўключыць відэазванок і зладзіць «ператрус» ва ўласнай кватэры пад іхным наглядам. Дзяўчынка ў часе гэтага «мерапрыемства» знайшла бацькоўскія грошы, якія злачынцы загадалі перадаць іхнаму кур'еру «для праверкі». Пасля гэтага іх нібыта павінны былі вярнуць цягам 20 хвілінаў. У выніку сувязь з непаўналетняй абарвалі, а грошы, вядома ж, ніхто вяртаць ужо не стаў. Дзяўчынка была настолькі напужаная гэтымі падзеямі, што паведаміла пра здарэнне бацькам толькі праз некалькі дзён. Міліцыя ўжо ўстанавіла асобу кур'ера, што забіраў грошы. Паводле сілавікоў, яго прыцягнулі да махлярскіх дзеянняў падманам, бо раней ён і сам стаў ахвяраю ашуканцаў.

  11. edited

    «Матуліны будні…» Лідарка дэмсілаў падзялілася ў сацсетках зробленымі ёю «ссабойкамі» для дзяцей: «Ланч-бокс Агніі», «Карнею з сабой у школу» і «Карней. Сняданак». «Калі вяртаешся дадому, а дзеці ўжо спяць, а заўтра трэба сыходзіць, калі яны яшчэ спяць… Матуліны будні…» – напісала Ціханоўская.

  12. 🍖 На «Дажынках» у Шклове прадэманстравалі «Мясную каралеву» Так мусіць выглядаць «апетытная жанчына» паводле версіі Магілёўскага мясакамбінату. На вырабніцтва ейнай «сукенкі» вытрацілі больш за сотню палак каўбасы.

  13. edited

    💁🏻‍♂️ Вярхоўны суд расейскай Карэліі пастанавіў забараніць беларусу ўезд у РФ на 100 гадоў. Што здарылася? Пра незвычайную гісторыю пераследу Максіма Стасевіча расказвае @nashaniva. У 2020-м хлопец выходзіў на маршы пратэсту ў Менску, а праз год пераехаў у Карэлію, дзе яшчэ праз нейкі час уладкаваўся на працу ў дзіцячы лагер «Палярны круг». Там беларус выкладаў кіналогію і марскі турызм, быў важатым. Ён сабраў выключна станоўчыя характарыстыкі ад кіраўніцтва. Цікава, што згаданы лагер месціцца на ўзбярэжжы Белага мора, і доступ на гэтую тэрыторыю можна атрымаць толькі з асаблівым дазволам ФСБ. Гэты дазвол Стасевічу без праблем выдалі, ён дзейнічаў да канца 2023 года. У снежні 2025-га Максіма раптоўна затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. Прычына – прыйшоў запыт з Беларусі, дзе мужчыну абвесцілі ў вышук. Аднак расейскі пракурор вырашыў, што ў дзеяннях беларуса няма складу злачынства (паводле расейскага заканадаўства), таму дэпартаваць на радзіму яго не сталі і проста адпусцілі. Але і гэта быў не канец гісторыі. Сёлета ўвесну Стасевіч знаходзіўся ў карэльскай вёсцы Нільмагуба, куды таксама закрыты доступ без дазволу ФСБ. Яго затрымалі, аднак суд вырашыў не ўжываць у дачыненні беларуса дэпартацыю. Да справы, аднак, далучыўся Цэнтр па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС Карэліі. Там палічылі справядлівым забараніць Максіму ўезд у РФ тэрмінам на 100 гадоў, бо ён «схаваўся на расейскай тэрыторыі ад органу крымінальнага пераследу». Каб «адбіцца» ад гэтых прэтэнзіяў, Стасевічу давялося хадайнічаць у Следчы камітэт РБ з просьбаю замяніць для яго крымінальны пераслед за пратэсты на адміністрацыйны. Цікава, што гэта было зроблена – мужчыну па выніку проста выпісалі штраф. У новым статусе беларус абскардзіў пастанову пра забарону на ўезд у РФ – гарадскі суд Петразаводску спачатку скасаваў для яго ўсе абмежаванні. Але паліцыя так проста не пакінула справы, і разглядаць яе давялося ўжо Вярхоўнаму суду Карэліі, які заняў пазіцыю сілавікоў. Такім чынам, у фінале гэтай эпапеі Максім Стасевіч апынуўся з пажыццёвым «банам» на наведванне Расейскай Федэрацыі.

  14. 👀 Падборка невідавочных рэчаў, за якія ў Беларусі могуць «пакараць рублём» У гэтым матэрыяле мы прыгадваем толькі «бытавуху» – бо штрафы за каментары ў інтэрнэце з крытыкаю пэўных асобаў альбо падзеяў ужо даўно сталі пры лукашэнкаўскай уладзе «нармальнай з'яваю». Прычым добра яшчэ, калі штрафам усё і абмяжуецца. Аднак нават калі «вашая хата з краю» і «палітыкаю вы не цікавіцеся» (што наўрад ці, раз вы апынуліся ў нас на канале), у Беларусі і так знойдуць магчымасць даць вам штраф у сітуацыях, дзе вы пра яго можаце нават не падазраваць. ✅ Расказваем пра такія сітуацыі 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  15. edited

    Макрон: Францыя затрымала танкер ценявога флоту Расеі Паводле яго, аперацыю сёння раніцай правялі Ваенна-марскія сілы. «Францыя рашуча настроеная змагацца з ценявым флотам па ўсім свеце», – напісаў французскі лідар. Затрыманае судна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕЗ, Швейцарыі, Канады, Вялікай Брытаніі і Украіны.

  16. Паўночная Карэя пахвалілася запускам балістычнай ракеты Галоўнае ўпраўленне ракетабудавання КНДР назвала выпрабаванні «Вялікім поспехам». Лідар краіны Кім Чэн Ын у сваю чаргу заявіў, што ўзбраенні, якія ўмацоўваюць пазіцыі Паўночнай Карэі, «будуць распрацоўвацца і ўдасканальвацца яшчэ больш інтэнсіўнымі тэмпамі», паведамляе KCNA.

  17. edited

    Трамп зноў заявіў пра непрыязныя адносіны паміж Пуціным і Зяленскім Паводле яго, прэзідэнт РФ больш зацікаўлены ў заключэнні мірнага пагаднення, чым украінскі прэзідэнт. «І вось што я думаю. Зяленскаму варта засяродзіцца на заключэнні пагаднення, а не на размовах пра гэта», – сказаў ён. Адказваючы на пытанні журналістаў, Трамп выказаў упэўненасць, што мірнае пагадненне ўсё ж такі «будзе заключана».

  18. У Харкаве пасля расейскага ўдару абрынуўся пад'езд дому З-пад завалаў дасталі целы трох загінулых, паведамляе ДСНС Украіны. Яшчэ як мінімум 15 чалавек пацярпелі. Расея атакавала Харкаў ракетамі «Бандэроль» увечары 12 кастрычніка. Пад удары трапілі прыватныя дамы і шматкватэрны жылы дом.

  19. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Чаму вучэнні АДКБ у Беларусі не нервуюць Захад Палітычны аглядальнік адзначыў некалькі фактаў, якія тлумачаць, чаму на гэтыя вучэнні спакойна рэагуюць суседзі нашай краіны. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 BELPOL апублікаваў вялікі даклад пра мілітарызацыю Беларусі У нашай краіне сціраецца мяжа паміж вайсковай і цывільнай сферамі, прамысловасць працуе на расейскую ваенную замову, а таксама пашыраецца «мабілізацыйны рэзерв». Што паведамляе BELPOL, чытайце на нашым сайце. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 У Літве ўсё больш беларусаў прызнаюць пагрозай Разабраліся, хто цяпер уваходзіць у групу рызыкі і ці ёсць сэнс абскарджваць рашэнні літоўскіх уладаў. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі #штопачытаць

  20. Older posts