Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

📍Украіна рыхтуе санкцыі супраць мабільных аператараў Беларусі Санкцыі запланаваныя супраць аператараў мабільнай сувязі, чыю інфраструктуру рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць для нанясення атак па ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта на Варшаўскім бяспекавым форуме заявіў журналістам міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга. Паводле міністра, Менск спрабуе размяшчаць ваенную інфраструктуру ў жылых кварталах, выкарыстоўваючы беларусаў у якасці жывога шчыта. Сыбіга падкрэсліў, што афіцыйны Кіеў ужо папярэдзіў рэжым Лукашэнкі і больш не дапусціць паўтарэння падзеяў 2022 года, калі тэрыторыя Беларусі была прадастаўленая для прамой агрэсіі. Кіраўнік МЗС Украіны таксама адзначыў, што ніякіх дыпламатычных кантактаў з афіцыйным Менскам зараз няма, акрамя працы амбасады па консульскай дапамозе ўкраінцам. У той жа час Кіеў актыўна супрацоўнічае з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. На пытанне журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, ці з'яўляецца стварэнне беларускай роты БПЛА ў складзе Узброеных сілаў Украіны праявай новай палітыкі Кіева ў дачыненні да беларускіх добраахвотнікаў, Андрэй Сыбіга адказаў, што Украіна гатовая дзяліцца сваім досведам у сферы беспілотных тэхналогіяў. «Я лічу, што якраз гэта сіла Украіны – у нашых дронавых тэхналогіях. Важна мець такія веды з пункту гледжання будучыні. І тут мы гатовыя падставіць плячо», – сказаў міністр.

Views over time

01K2K13 Oct 13:5311 Nov 21:461.9K13 Oct 13:53: 0 views11 Nov 21:46: 1,920 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 13:530
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)