Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

💔 «У яго была мара – быць абраным у парламент свабоднай Беларусі» Сёння свой дзень народзінаў святкаваў бы мужны беларус Вітольд Ашурак. Больш за пяць гадоў таму ён памёр за кратамі рэжыму Лукашэнкі. Крымінальная справа і расследаванне так і не былі распачатыя. Вітольда затрымалі 19 верасня 2020-га за ўдзел у мірных акцыяў пратэстаў. Яго абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў і пакаралі 5 гадамі зняволення. Лёс беларуса вызначыў так званы суддзя Максім Філатаў. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у Шклоўскай калоніі № 17. Улады назвалі папярэдняю прычынаю смерці спыненне сэрца. Канчатковай версіі так і не агучылі. «Вітольда забілі, бо ён быў вельмі добрым чалавекам, сапраўдным беларусам, цудоўным сябрам. Ён шмат зрабіў для Беларусі і шмат яшчэ мог бы зрабіць», – апавядала «Белсату» ягоная сяброўка Вольга Быкоўская. Паводле яе, Вітольду падабалася займацца палітыкай, ён марыў быць абраным у свабодны беларускі парламент.

Views over time

05001K1.5K13 Oct 17:3811 Nov 21:461.6K13 Oct 17:38: 0 views11 Nov 21:46: 1,580 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 17:380
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.