Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. ❤️‍🩹 Ён ледзь стрымаў слёзы, калі дачка папрасіла застацца з ім Тады Павел Латушка яшчэ не ведаў, як моцна гэтае рашэнне зменіць іхнае жыццё. Ён стаў для сваёй дачкі Яны не проста татам, а чалавекам, які ўзяў на сябе абедзве бацькоўскія ролі. Кранальную гісторыю пра любоў, давер і сям'ю Павел і Яна Латушкі распавялі ў нашай праграме «Калыханка для дарослых». Паглядзіце!

  2. 🪖 У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026». У іх задзейнічаныя больш за 1500 вайскоўцаў з пяці краінаў, звыш 300 адзінак тэхнікі і каля 80 беспілотнікаў. Вайскоўцы будуць адпрацоўваць міратворчыя аперацыі і ліквідацыю біялагічных пагрозаў. 🔗 Падрабязнасці – па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  3. «Ён быццам вяртае нас дамоў» У Варшаве адкрылася выстава акварэляў беларускага мастака Фёдара Кісялёва, якому сёлета споўнілася б 80 гадоў. Ягоная дачка Ганна, былая палітзняволеная, прывезла ў эміграцыю кавалачак радзімы – 20 рэпрадукцый пейзажаў, прасякнутых Беларуссю. 🔗 Як праходзіць выстава – чытайце ў нашым рэпартажы! 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  4. ❓ Трамп, Зяленскі, Пуцін... Хто лішні ў гэтым трохкутніку і што між імі адбываецца? Ці рызыкуе Украіна страціць падтрымку ЗША? ❓ Ці сапраўды Лукашэнку больш не трэба выбіраць паміж Захадам і Расеяй? ❓ Ці можа «чума з Іркуцку» пагражаць Беларусі? 📺 Разбіраемся і падводзім вынікі тыдня ў нашай Студыі Белсату. Далучайцеся!

  5. edited

    😳 Зяленскі даведаўся пра энергетычнае перамір’е Трампа нечакана «Гэтая заява стала для мяне навіной. Але калі расейцы пагодзяцца на спыненне агню ў энергетыцы, Украіна таксама пагодзіцца» — заявіў прэзідэнт Украіны ў каментары Axios.

  6. Паглядзіце на гэты гол! 😁 Беларус Кірыл Рабчынскі, які гуляе за польскі гандбольны клуб «Індустрыя Кельцы», закінуў мяч у вароты суперніка. Але без дапамогі брамніка не абышлося.

  7. edited

    ❗️Трамп: Расея і Украіна дамовіліся на энергетычнае перамір'е Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сацсетцы Truthsocial: Неадкладна ўступае ў сілу ЭНЕРГЕТЫЧНАЕ ПЕРАМІР’Е ў вайне паміж Расеяй і Украінай. Абодва бакі пагадзіліся. Не парушайце яго! Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання. Доналд Трамп учора заклікаў Украіну спыніць атакі на НПЗ, бо яны ўплываюць на сусветныя цэны на дызель. Зяленскі пагадзіўся на ўзаемнае спыненне такіх удараў пры ўмове, што Расея таксама перастане атакаваць украінскую энэргетычную інфраструктуру.

  8. edited

    🤔 Лукашэнка хоча суперзброю, якая знішчыць усе дроны. Можа, спачатку варта вынайсці тэхналогію, якая знішчае бюракратыю? Тым часам беларускія навукоўцы робяць сусветныя вынаходніцтвы за мяжой. А пакуль буйных адкрыццяў унутры краіны не чакаецца, ты прыходзіцца сёе-тое хаваць – напрыклад, даходы чыноўнікаў. На мяжы з Латвіяй – узброеныя правакацыі, махляры выдаюць сябе за міліцыю, а нацыянальным інтарэсам Беларусі, як высветлілася, шкодзяць дзіцячыя кніжкі.🤦‍♂️ ▶️ Раскрываем сапраўдны сэнс гучных навінаў у новым выпуску «Дэкодэра» з Дзмітрыем Семчанкам!

  9. edited

    ❗️ Украіна правядзе выбары прэзідэнта пры ўмове, што Пуцін пагодзіцца на перамір'е на 60 дзён Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы Уладзіміра Зяленскага. Нагадаем, напярэдадні Доналд Трамп заклікаў Украіну не атакаваць расейскія НПЗ, бо гэта ўплывае на кошты паліва ў ЗША, а таксама сказаў, што «Украіне патрэбны новы прэзідэнт». Зяленскі на гэта адказаў, што Украіна гатовая спыніць удары па расейскіх НПЗ, калі Расея перастане атакаваць украінскую энергетыку.

  10. У Варшаве анансавалі стварэнне парталу дапамогі беларусам, якіх спрабуюць завербаваць на вайну супраць Украіны На працягу месяца плануюць запусціць платформу, дзе беларусы змогуць атрымаць кансультацыі і інструкцыі, каб не трапіць пад вербаванні, і не апынуцца на вайне. Таксама ініцыятары плануюць прафілактычную працу, каб засцерагчы беларусаў ад пастак расейскіх і беларускіх спецслужбаў, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Пра ініцыятыву паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.

  11. edited

    🇻🇦Папу Льва XIV прааперуюць праз вузельчык у лёгкім Падчас медычнага абследавання ў Папы Рымскага выявілі новаўтварэнне ў лёгкім на ранняй стадыі. Паводле парады лекараў, ён вырашыў яго выдаліць. Аперацыю правядуць у шпіталі Джэмэлі ў Рыме ў бліжэйшыя дні. На аднаўленне спатрэбіцца каля тыдня.

  12. edited

    🔥У Магілёве з інтэрнату эвакуявалі 104 чалавекі праз пажар Раніцай у дзевяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Бялінскага ў Магілёве здарыўся пажар на восьмым паверсе. Сярод эвакуяваных былі 23 дзіцяці. Адзін з жыхароў атрымаў апёкі, калі спрабаваў самастойна патушыць агонь. Яго шпіталізавалі. Пажар ліквідавалі, а прычыны – пакуль невядомыя.

  13. edited

    🚖 У Беларусі збоі ў працы «Яндэкс Таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр кампаніі ў Расеі Міліцыя закрыла справу пра збіццё хлопчыка ў Гомельскай псіхіятрычнай больніцы. А ў Менску таксоўка збіла 11-гадовага раварыста. Беларускі калій – пернік для Пуціна? Паводле The New York Times, прадстаўнікі Трампа прапаноўвалі аднавіць яго экспарт у абмен на крокі да спынення вайны. Сам Трамп тым часам зноў заклікае Украіну выбраць новага прэзідэнта. 📌 А таксама: попыт на туркменамоўных працаўнікоў у Беларусі, звярыны спецназ у Белавежскай Пушчы і атака на галоўны аэрапорт Саудаўскай Аравіі. 📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні свежых навінаў на Белсаце

  14. 🐗 Нечаканая сустрэча на лясной дарозе Хто б што не гаварыў, а кабаны – вельмі спрытныя і рухавыя жывёліны.

  15. edited

    ❗️ Ціханоўскі: Лукашэнка прызнаўся ў спробе фальсіфікацыі праз платформу «Голас» На сваім стрыме Сяргей Ціханоўскі распавёў пра дэталі знакамітай сустрэчы ў СІЗА КДБ з Лукашэнкам. Паводле Ціханоўскага, Лукашэнка казаў, што ягоныя падначаленыя прапанавалі ўкінуць у альтэрнатыўную сістэму «Голас» каля 600 тысяч фальшывых галасоў за дыктатара. Але потым гэтыя галасы нібыта прыбралі з сістэмы: «Яны за мяне ўкінулі каля 600 тысяч бюлетэняў. І што вы думаеце? Я там таксама перамог». – пераказаў словы Лукашэнкі Ціханоўскі. Таксама былы палітвязень узгадаў размову пра 900 тысяч долараў, якія, яму падкінулі падчас крымінальнай справы. На пытанне пра гэтыя грошы Лукашэнка, згодна з Ціханоўскім, адказаў, што палітыка – брудная справа, і трэба было быць да гэтага гатовым: «Калі вы пайшлі ў палітыку, то павінны быць гатовыя да таго, што вам падкінуць грошы, схопяць і пасадзяць у турму». Паводле Ціханоўскага, Лукашэнка таксама распавядаў, што хацеў вызваліць яго і разам са Святланай Ціханоўскай выправадзіць з Беларусі. На аповеды Ціханоўскага падчас стрыму звярнула ўвагу выданне «Зеркало».

  16. edited

    🇺🇦🇺🇸 Зяленскі адказаў Трампу на заклік спыніць удары па расейскіх НПЗ Украіна гатовая перастаць біць па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, але пры адной умове: Расея таксама мусіць спыніць атакі на ўкраінскую энергетыку. Пра гэта сказаў Уладзімір Зяленскі: «Рэальная прычына вайны ў Еўропе — Расея, і толькі яна. Ужо сёння рэальна спыніць удары па энергетыцы, але Пуцін гэтага рабіць не хоча» Напярэдадні Трамп зноў заклікаў Зяленскага не атакаваць расейскія НПЗ.

  17. edited

    🚅 Цягнікі Менск – Адлер і Адлер – Менск зменяць маршруты праз «тэхнічныя прычыны» 11 кастрычніка цягнікі № 301 Адлер – Менск і № 302 Менск – Адлер будуць ехаць у абыход Гомля і пашкоджанага атакамі ўчастку чыгункі ў Бранскай вобласці Расеі. Замест яго цягнікі пройдуць праз Бранск, Смаленск і Воршу. Для пасажыраў таксама прызначылі дадатковыя цягнікі паміж Менскам і Гомлем. Мінулы гэты маршрут накіроўваўся ў аб'езд праз украінскія атакі на расейскую чыгунку ў Бранскай вобласці. Днём раней у абыход пашкоджанага ўчастка накіравалі таксама цягнік Менск – Анапа.

  18. edited

    💥🇵🇱 У Польшчы паведамілі пра падрыхтоўку замаху на найвышэйшых чыноўнікаў Польская паліцыя атрымала інфармацыю пра магчымы замах на прэм’ер-міністра Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша. Міністр унутраных справаў Марцін Кервіньскі і кіраўнік спецслужбаў Томаш Семаняк даручылі праверыць гэтую інфармацыю. 11 кастрычніка ў Агенцтве ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) правядуць нараду, каб абмеркаваць магчымую пагрозу.

  19. Older posts