Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

🇱🇻 Вытворца знакамітага «Рыжскага бальзаму» – на мяжы банкруцтва Прадпрыемства, якое доўгія гады было «візітоўкаю» харчовай прамысловасці Латвіі, сёлета адчувае сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Кампанія Amber Latvijas balzams мае ажно $28 млн еўраў падатковай запазычанасці перад дзяржаваю. За першую палову 2026 года абарот прадпрыемства зменшыўся прыкладна на траціну плюс быў зафіксаваны амаль мільён еўраў стратаў (хоць годам раней Amber Latvijas balzams яшчэ атрымлівала прыбытак). Вытворчасць «Рыжскага шампанскага» давялося перанесці ў Літву з мэтаю скарачэння выдаткаў, але на паляпшэнне агульнай фінансавай сітуацыі гэта паўплывала слаба. ✍️ Паводле экспертаў, цяжкасці прадпрыемства звязаныя не столькі з унутраным рынкам, колькі з пагаршэннем сітуацыі ў міжнародным гандлі. Адным з фактараў стала скарачэнне экспартных заказаў ад групы Stoli, асабліва на амерыканскім рынку. Свой уплыў аказвае агульнае зніжэнне спажывання алкаголю ў свеце, рост акцызаў і памяншэнне аб'ёмаў кантрактнай вытворчасці.

Views over time

05001K1.5K2K12 Oct 12:0211 Nov 21:461.6K12 Oct 12:02: 0 views11 Nov 21:46: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 12:020
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.