💁🏻♂️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, асуджаны ў лютым да 7 гадоў, не адседзеў нават і паўгода Паводле звестак выдання @flagshtok, Віталь Панчанка стаў дырэктарам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Скараднянскі» ў Ельскім раёне. У лютым Панчанка атрымаў прысуд за фальсіфікацыю звестак пра падзеж жывёлы, ціск на сведак і спробу аформіць фіктыўную інваліднасць. Акрамя таго, суд на 5 гадоў забараніў яму займаць кіраўнічыя пасады. Аднак ужо ў ліпені чыноўнік зноў узначаліў прадпрыемства. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта стала магчымым дзякуючы пратэкцыі былога кіраўніцтва Гомельскай вобласці і памілаванню ад Лукашэнкі.