Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

🔹Амерыканскі марпех выказаўся пра беларускіх ваяроў ва Украіне 💬 «Я сустракаў іх па-за фронтам, у розных сітуацыях, калі даводзілася ўзаемадзеяць. Ведаеце, проста сустракаеш людзей, якія некуды спяшаюцца. Я ніколі не ваяваў поплеч з імі, таму не ведаю. Але ў цэлым яны здаюцца вельмі ветлівымі і прыязнымі», – распавёў Нэйт Вэнс у інтэрв'ю «Белсату». Паводле ветэрана вайны ва Украіне, да замежнікаў у ЗСУ ставяцца гэтак жа, як і да ўкраінскіх вайскоўцаў. 💬 «У цэлым нікому не даюць асаблівых прывілеяў і нікога не абдзяляюць. Да ўсіх ставяцца прыкладна аднолькава. Думаю, ва ўмовах, якія склаліся, да кожнага ставяцца настолькі добра, наколькі гэта магчыма». Амерыканскі ваяр лічыць, што Лукашэнку не стае смеласці. 💬 «Беларусь – васальная дзяржава Расеі. Яна насамрэч не незалежная краіна. Таму Лукашэнка фактычна не можа выказвацца самастойна. Пуцін ведае пра гэта. Але "прэзідэнт Беларусі" мог бы набрацца смеласці і сказаць Пуціну "не", калі б захацеў». Аднак ветэран думае, што Лукашэнка баіцца Пуціна і не пойдзе на такі крок.

Views over time

05001K1.5K12 Oct 11:1711 Nov 21:461.6K12 Oct 11:17: 0 views11 Nov 21:46: 1,580 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 11:170
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.