Расея атакавала прыгарад Харкава: ёсць загінулыя У выніку ракетнай атакі ўвечары 11 кастрычніка загінулі 16-гадовы юнак, 19-гадовая дзяўчына і 51-гадовая жанчына. Больш за 20 чалавек атрымалі раненні. Паводле мясцовых уладаў, удар прыйшоўся побач з прадуктовай крамай.