Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 💸 Беларусы бачаць няправільныя балансы на рахунках «Беларусбанку» У працы анлайн-банка «Беларусбанку» і «М-Банкінга» адбыўся збой. Некаторыя карыстальнікі могуць увогуле не бачыць баланс, альбо не маюць доступу да карыстання сэрвісамі. У банку паведамілі, што спецыялісты ўжо займаюцца выпраўленнем непаладак.

  2. edited

    💥 У выніку ўдару па аэрапорце Эр-Рыяду загінулі 12 чалавек, больш за 300 пацярпелі Ракета трапіла ў тэрміналы аэрапорта сталіцы Саудаўскай Арабіі. Улады абвінавацілі ў нападзе хусітаў, якіх падтрымлівае Іран. Трамп заявіў, што ЗША могуць далучыцца да ўдараў па хусітах. Аэрапорт пакуль не працуе – рэйсы прыпынілі да вечара нядзелі.

  3. Трамп заявіў, што Украіне патрэбны новы прэзідэнт 10 кастрычніка ён сказаў, што Украіне варта абраць новага кіраўніка, які зможа дамовіцца пра завяршэнне вайны. Паводле Трампа, Уладзімір Зяленскі нібыта неаднаразова меў магчымасць заключыць пагадненне, але не скарыстаўся ёю. Якія менавіта прапановы меў на ўвазе Трамп, ён не ўдакладніў. Таксама Трамп заклікаў Украіну спыніць удары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, бо гэта, маўляў, спрыяе росту коштаў на дызельнае паліва ў ЗША. Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга ў адказ падтрымаў Зяленскага: Прэзідэнт кіруе нашай краінай у час вайны – вайны за незалежнасць, свабоду і годнасць. Ён мае падтрымку ўкраінскага народа, і яны маюць права вырашаць. Заявы з-за мяжы толькі пацвярджаюць, што ён добра выконвае сваю працу.

  4. Сёння ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень дзяўчынак Гэтая дата не святочная, а прысвечаная праблемам, з якімі яны сутыкаюцца ва ўсім свеце. Сёння каля 600 мільёнаў чалавек на планеце – гэта менавіта дзяўчынкі. Кожная чацвёртая з іх ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў не мае доступу да адукацыі. Таксама кожныя тры секунды адну дзяўчынку прымусова выдаюць замуж. Міжнародны дзень дзяўчынак быў заснаваны ў 2011 годзе, каб нагадваць пра правы чалавека і звяртаць увагу на сацыяльныя праблемы і няроўнасць.

  5. У Еўропе адказалі на дызельную ўгоду Трампа і Пуціна «Прыпыненне санкцый на расейскае дызельнае паліва дае Маскве дадатковыя даходы для вядзення вайны. Зараз не час аслабляць ціск на Расею, і Еўропа гэтага не зробіць», – напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. Чыноўніца ЕЗ нагадала, што ў выніку расейскіх удараў толькі за два дні загінулі больш за 80 мірных жыхароў Украіны. Паводле яе, у панядзелак міністры замежных спраў ЕЗ маюць намер зацвердзіць найбуйнейшы з пачатку вайны пакет санкцый, скіраваны супраць расейскай ваеннай машыны. У спісе могуць апынуцца каля 1650 новых асобаў і арганізацый з Расеі.

  6. 💥 Ранішняе шоу на «Белсаце» У сённяшнім выпуску абмяркуем, як Кітай выкарыстоўвае Беларусь, раскажам пра дасягненні беларусаў у боксе і пакажам новую настольную гульню пра правы чалавека. Далучайцеся да нашага эфіру!

  7. edited

    Дроны ЗСУ атакавалі дата-цэнтр «Яндэкса» у горадзе Уладзімір У выніку ўдару серверны аб'ект прыпыніў працу. Карыстальнікі пачалі паведамляць пра масавыя збоі сэрвісаў кампаніі, у тым ліку ў Беларусі. Паводле мясцовых уладаў, пасля атакі таксама адключыліся дзве падстанцыі, якія забяспечваюць электраэнергіяй пяць тысяч жыхароў гораду. Нагадваем, беспілотнікі атакавалі ўжо тры дата-цэнтры «Яндэкса» за чатыры дні.

  8. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Сакрэтнае бюро ў Гомлі працуе на расейскую абаронку Цяпер прадпрыемства належыць расейскай кампаніі «Радыёфізіка», звязанай з ваенна-прамысловым комплексам РФ. 🔸 Доналд Трамп зноў пакрыўдзіўся на Нобэлеўскую прэмію, што дасталася не яму Ён заявіў, што заслугоўвае васьмі Нобэлеўскіх прэміяў міру за ўрэгуляванне войнаў. 🔸 Украіна назвала беспадстаўнымі абвінавачанні ў датычнасці да атакі на грузавік у Бранскай вобласці Расеі, у выніку якой пацярпела беларуска МЗС Украіны заклікаў Менск не абвінавачваць Украіну без доказаў і не нагнятаць напружанасць у рэгіёне. #штопачытаць

  9. 💥 #галоўнае за 10 кастрычніка ✔️ У Беларусі адбылася ўцечка персанальных дадзеных карыстальнікаў дзяржаўнага сэрвісу «Обращения.бел» ✔️ Украіна адкінула абвінавачанні Менску ў датычнасці да атакі на грузавік у Бранскай вобласці, у выніку якой пацярпела беларуска ✔️ У Гомлі канструктарскае бюро працуе на расейскую абаронку. У 2025 годзе больш за 91% яго прадукцыі выраблялася ў інтарэсах Расеі ✔️ Цягнік Менск — Анапа зноў пойдзе ў абыход праз пашкоджанне чыгункі ў Бранскай вобласці Расеі ✔️ У Беларусі з 2027 года могуць павысіць падаткі на арэнду жылля, гаражоў і парковак ✔️ На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з надпісам, які нагадвае пароль удзельнікаў паўстання Каліноўскага ✔️ Беларускі гурт Biaz Nazvy едзе ў тур па сямі гарадах Польшчы і не збіраецца адмаўляцца ад беларускай мовы ✔️ У Франкфурце затрымалі фанатаў Макса Каржа пасля таго, як яны запалілі сотні фаераў ✔️ Да ЗША імаверна плыве танкер з расейскім дызелем

  10. ❓Чаму Беларусь не адмаўляецца ад смяротнага пакарання, а ЗША вяртаюцца да публічных расстрэлаў? Праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму смяротнае пакаранне не стрымлівае злачынцаў і як яго выкарыстоўваюць улады. 📌 Чытайце ў каментары для «Белсату» 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

  11. ⚡️Пакемоны дабраліся да космасу Хто і навошта адправіў героя вядомага анімэ на МКС – глядзіце ў відэа.

  12. edited

    🚢 Да ЗША плыве танкер з Расеі, верагодна, з дызелем Танкер MINERVA ZEN можа даставіць у ЗША каля 280 тысяч барэляў дызельнага паліва. Судна выйшла з Санкт-Пецярбургу 22 верасня і, паводле ацэнкі марской эксперткі Мішэль Візэ Бокман, можа прыбыць да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША праз 48–72 гадзіны. Гэта стала вядома неўзабаве пасля таго, як ЗША часова дазволілі аперацыі з расейскім дызелем да 7 красавіка 2027 года. Калі інфармацыя пра пастаўку пацвердзіцца, гэта можа сведчыць, што дамоўленасці паміж Расеяй і ЗША існавалі яшчэ да публічнага абвяшчэння пра змякчэнне санкцыяў.

  13. ❓ Адкуль у звычайнай прыбіральшчыцы грошы на катэдж у элітным раёне Менску? ❓ Як Трамп дамаўляецца з Пуціным за спінаю Зяленскага ❓ Чаму «навярнуўся» рэсурс «Обращения.бел» і якую гэта нясе небяспеку? ❓ Дзень супраць смяротнага пакарання: чаму Лукашэнку выгодна, каб вышэйшая мера заставалася ў Беларусі? ⏯️ Пра гэтыя ды іншыя тэмы паразважаем у эфіры Студыі Белсату. Далучайцеся!

  14. ✊ На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем часоў паўстання Каліноўскага. Але ён раптам знік. На святочным стрыму з Дажынак у Калінкавічах раніцай 10 кастрычніка заўважылі трактар МТЗ 82.3 з надпісам «Люблю Беларусь!» на лабавым шкле – заўважыў «флагшток». Гэты лозунг нагадвае пароль удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў супраць Расеі: «Каго любіш? – Люблю Беларусь!». Аднак праз некалькі гадзін у афіцыйнай экспазіцыі Менскага трактарнага заводу паказалі трактар той жа мадэлі, але ўжо без надпісу.

  15. edited

    😜 Чаму шклоўская раёнка піша пра далёкую Манголію, а пра вайну ва Украіне — не? У новым выпуску «Шухер-шоў» Андрэй Павук спрабуе разабрацца, чаму ў Шклове не «перапісваюць гісторыю», а проста расказваюць яе «па-свойму». 🤡Пра раёнку з роднага раёну Лукашэнкі — глядзіце ў новым выпуску «Шухер-шоў»!

  16. edited

    🇵🇱 Польшча правярае расейскі след у распаўсюдзе дэзынфармацыі пасля нападаў на школы Пасля нападаў з нажамі на польскія школы ў сацсетках пачалі распаўсюджваць чуткі пра новыя атакі. Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў гэта сур’ёзнай дэзынфармацыйнай кампаніяй. Паводле яго, такія паведамленні могуць сеяць паніку і ўзмацняць напружанасць у грамадстве: «Нашыя праціўнікі з Усходу актыўна спрабуюць скарыстацца гэтай сітуацыяй». Тым часам cёння стала вядома пра новы напад, ужо ў Варшвае. 21-гадовая дзяўчына напала з нажом на людзей. Пацярпелі тры дзяўчыны ва ўзросце 17, 17 і 24 гадоў. Адна з іх трапіла ў шпіталь. Нападніцу затрымалі. Гэта ўжо трэці напад у польскіх навучальных установах за некалькі дзён.

  17. ❤️ «Чырвоныя азёры» з’явіліся пад Пінскам Вада там пакрылася барвовым дываном – але ніякай анамаліі няма. Так выглядае збор журавінаў: ягады падымаюцца на паверхню і літаральна афарбоўваюць вадаёмы. Выглядае так, быццам восень вырашыла дадаць Палессю яшчэ крыху колеру.

  18. edited

    Ва Украіне прапануюць спрасціць атрыманне ВНЖ для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі Праект закону прадугледжвае тры змены: 🔸 Часовае пражыванне: можна будзе абмяняць пасведчанне з пратэрмінаваным пашпартам. 🔸 Пастаяннае пражыванне: у некаторых выпадках дакументы можна будзе аформіць нават з копіяй страчанага пашпарта. 🔸 Законнае знаходжанне: беларусы змогуць легальна заставацца ва Украіне пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, калі іх пасведчанне аформлена паводле новых правілаў. Пакуль гэта толькі прапанова.

  19. edited

    🇺🇦 Украіна назвала беспадстаўнымі абвінавачанні ў датычнасці да атакі на грузавік у Бранскай вобласці Расеі, у выніку якой пацярпела беларуска МЗС Украіны заклікаў Менск не абвінавачваць Украіну без доказаў і не нагнятаць напружанасць у рэгіёне: «Адкідаем такія абсурдныя закіды з боку краіны, якая з’яўляецца саўдзельніцай злачынства агрэсіі супраць Украіны і шырока спрыяе Расеі ў яе злачыннай захопніцкай вайне супраць нашай дзяржавы» Інцыдэнт адбыўся 8 кастрычніка. Паводле беларускага МЗС, дрон атакаваў грузавік з беларускімі нумарамі. У выніку беларуска атрымала цяжкія раненні. Аднак доказаў таго, што дрон быў украінскім, не апублікавалі. 9 кастрычніка МЗС Беларусі ўручыла ноту пратэсту ўкраінскаму дыпламату. Рэжым сцвярджае, што атака была наўмыснай.

  20. Older posts