🚖 У Беларусі збоі ў працы «Яндэкс Таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр кампаніі ў Расеі Міліцыя закрыла справу пра збіццё хлопчыка ў Гомельскай псіхіятрычнай больніцы. А ў Менску таксоўка збіла 11-гадовага раварыста. Беларускі калій – пернік для Пуціна? Паводле The New York Times, прадстаўнікі Трампа прапаноўвалі аднавіць яго экспарт у абмен на крокі да спынення вайны. Сам Трамп тым часам зноў заклікае Украіну выбраць новага прэзідэнта. 📌 А таксама: попыт на туркменамоўных працаўнікоў у Беларусі, звярыны спецназ у Белавежскай Пушчы і атака на галоўны аэрапорт Саудаўскай Аравіі. 📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні свежых навінаў на Белсаце