🔥У Магілёве з інтэрнату эвакуявалі 104 чалавекі праз пажар Раніцай у дзевяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Бялінскага ў Магілёве здарыўся пажар на восьмым паверсе. Сярод эвакуяваных былі 23 дзіцяці. Адзін з жыхароў атрымаў апёкі, калі спрабаваў самастойна патушыць агонь. Яго шпіталізавалі. Пажар ліквідавалі, а прычыны – пакуль невядомыя.