🇺🇦🇺🇸 Зяленскі адказаў Трампу на заклік спыніць удары па расейскіх НПЗ Украіна гатовая перастаць біць па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, але пры адной умове: Расея таксама мусіць спыніць атакі на ўкраінскую энергетыку. Пра гэта сказаў Уладзімір Зяленскі: «Рэальная прычына вайны ў Еўропе — Расея, і толькі яна. Ужо сёння рэальна спыніць удары па энергетыцы, але Пуцін гэтага рабіць не хоча» Напярэдадні Трамп зноў заклікаў Зяленскага не атакаваць расейскія НПЗ.