🇵🇱 Польшча правярае расейскі след у распаўсюдзе дэзынфармацыі пасля нападаў на школы Пасля нападаў з нажамі на польскія школы ў сацсетках пачалі распаўсюджваць чуткі пра новыя атакі. Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў гэта сур’ёзнай дэзынфармацыйнай кампаніяй. Паводле яго, такія паведамленні могуць сеяць паніку і ўзмацняць напружанасць у грамадстве: «Нашыя праціўнікі з Усходу актыўна спрабуюць скарыстацца гэтай сітуацыяй». Тым часам cёння стала вядома пра новы напад, ужо ў Варшвае. 21-гадовая дзяўчына напала з нажом на людзей. Пацярпелі тры дзяўчыны ва ўзросце 17, 17 і 24 гадоў. Адна з іх трапіла ў шпіталь. Нападніцу затрымалі. Гэта ўжо трэці напад у польскіх навучальных установах за некалькі дзён.