✊ На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем часоў паўстання Каліноўскага. Але ён раптам знік. На святочным стрыму з Дажынак у Калінкавічах раніцай 10 кастрычніка заўважылі трактар МТЗ 82.3 з надпісам «Люблю Беларусь!» на лабавым шкле – заўважыў «флагшток». Гэты лозунг нагадвае пароль удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў супраць Расеі: «Каго любіш? – Люблю Беларусь!». Аднак праз некалькі гадзін у афіцыйнай экспазіцыі Менскага трактарнага заводу паказалі трактар той жа мадэлі, але ўжо без надпісу.