💸 Беларусы бачаць няправільныя балансы на рахунках «Беларусбанку» У працы анлайн-банка «Беларусбанку» і «М-Банкінга» адбыўся збой. Некаторыя карыстальнікі могуць увогуле не бачыць баланс, альбо не маюць доступу да карыстання сэрвісамі. У банку паведамілі, што спецыялісты ўжо займаюцца выпраўленнем непаладак.